Словы падзякі ў адрас мясцовай улады і будаўнікоў выказаў галоўны ўрач Сенненскай ЦРБ Ігар Мізаўцоў. Намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна павіншавала калектыў установы са знакавай для іх датай і палепшанымі ўмовамі працы. Ім было прадстаўлена ганаровае права перарэзаць традыцыйную чырвоную стужку.
Пасля ўрачыстага адкрыцця гасцей чакала невялікая экскурсія па паліклініцы, у час якой яны маглі пабачыць і ацаніць добрыя змены, якія адразу ж кідаліся ў вочы. Усе кабінеты пасля рамонту абсталяваны новай мэбляй і, дзякуючы таму, набылі больш прывабны знешні выгляд, да таго ж на дзвярах з’явіліся шыльды. Яны дапамогуць пацыентам знайсці тых урачоў, якія змянілі сваю ранейшую «прапіску».
Пасля экскурсіі госці і медыкі сабраліся ў актавай зале, дзе быў наладжаны невялікі канцэрт мастацкай самадзейнасці. Для прысутных выступаў дуэт у складзе Святланы Бянцяй і Ніны Паражынскай. Іх выступленні разбаўлялі шчырыя словы, сказаныя ўрачом анестэзіёлагам-рэаніматолагам, загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі, рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі Віктарам Ксянзовым, галоўным санітарным урачом Сенненскага РЦЭГ Сняжанай Мяцеліца і інш.
Але раслабляцца людзям у белых халатах пакуль ранавата. На парадку дня рамонт у стаматалагічным аддзяленні, дзённым стацыянары.
Ганна КОРСАКАВА.
В Сенно прошло праздничное мероприятие, посвященное Дню народного единства «В единстве народа – сила страны».…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 сентября проводит большую встречу с идеологическим активом, историческим и экспертным…
В День народного единства на Сенненщину прибыли делегации городов-побратимов из Порховского муниципального округа (Псковская область)…
Полотно из «маляванок», созданное мастерами Дома ремесел в рамках проекта «Слава и Подвиг», — подарок…
Уважаемые жители и гости Сенненщины! Примите искренние поздравления с Днем народного единства! События 17 сентября…
По инициативе Минприроды Республики Беларусь с 16 по 22 сентября 2025 года в стране проводится…