У аддзяленні рэалізуюцца праекты «Субяседнік на гадзіну», «Пасядзелкі» і іншыя, выезды з канцэртнымі праграмамі ў аддаленыя населеныя пункты раёна. Усё гэта служыць пашырэнню зносін паміж старымі людзмі, а значыць, прафілактыцы дэменцыі.
Вопыт багушэўскага аддзялення дзённага знаходжання для састарэлых грамадзян быў высока ацэнены на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Дэменцыя і старэнне: сацыяльная служба прымае выклік часу».
Дарэчы, у аддзяленні асвоілі яшчэ адну форму работы, якая таксама будзе садзейнічаць павышэнню якасці прафілактыкі дэградацыі разумовай функцыі ў старых, — абмен вопытам з іншымі фарміраваннямі людзей паважанага ўзросту. У пачатку лютага багушэўцы, пасля таго, як самі пабывалі ў гасцях, прымалі з візітам у адказ ініцыятыўную групу Таварыства Чырвонага Крыжа «Родник» з Сянно. Клуб аддзялення “Спявай, душа!” падрыхтаваў для сенненцаў канцэртную праграму, а майстрыхі клуба “Гаспадынька” падрыхтавалі выпечку для салодкага стала.
У час такіх сустрэч пажылыя людзі маюць магчымасць абмена інфармацыяй, атрымання станоўчых эмоцый і ўражанняў. Не здарма ж кажуць: “Зносіны – лепшае лякарства ад старэння”, — пракаментавала падзею супрацоўніца аддзялення Любоў Трубека.
Таццяна БУРАКОВА.
ДТП с участием пешехода произошло в Сенно. Так, 17 октября, водитель 1965 г.р., двигаясь по…
Актуальные вопросы вакцинации: грипп, коронавирусная инфекция и вирус папилломы человека (ВПЧ) С начала сентября в…
В сотрудничестве Беларуси и Мордовии нужны амбициозные энергичные действия и прорывные проекты. Об этом Президент…
В Сенно прошла традиционная осенняя ярмарка. В продаже был широкий ассортимент плодоовощной и сельскохозяйственной продукции,…
Всегда нужно помнить, что оборудование энергосистемы – воздушные и кабельные линии электропередачи, трансформаторные подстанции, пункты…
В Беларуси планируют построить 650 тыс. кв.м арендного жилья в 2026 году. Об этом рассказала в…