Мікалай і Марыя Саўлевічы з в.Сукрэмна, што ў Нямойтаўскім сельсавеце, менавіта з такіх. Іх хлеў ніколі не пусцеў. Сельскай гаспадарцы сужэнцы прысвяцілі і сваё прафесійнае жыццё. Абое працавалі ў калгасе «Кастрычнік» (цяпер гэта тэрыторыі ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс» і сельгаспрадпрыемства «Дружбінец»). Марыя Макараўна (на здымку) была брыгадзірам паляводчай брыгады, начальнікам участка «Баравікі», загадчыцай МТФ «Сукрэмна». Мікалай Міхайлавіч — ветурачом. Пры няхітрым падліку агульны працоўны стаж Саўлевічаў перавышае 70 гадоў.
І пасля выхаду на пенсію яны працягваюць весці актыўны лад жыцця. На іх падворку ўтрымліваюцца дзве каровы, парасяты, авечкі, шмат хатняй птушкі: індакачкі, індыкі, куры.
Вырошчваюць сужэнцы і шматлікія садова-агародныя культуры.
— Кожны, хто хаця б раз паспытаў смак агурка ці спелага памідора са сваёй градкі, мяне зразумее, — усміхаецца Марыя Макараўна.
Кветкаводства — адно з любімых хобі гаспадыні. Марыя Макараўна не можа прайсці міма магазіна, дзе прадаецца насенне. Пры кожнай магчымасці набывае саджанцы на рынку, заказвае чаранкі па каталогу. На ўчастку шматлікія гатункі півоняў, флоксы, ружы, вяргіні… Побач кусты дэкаратыўнай каліны, бружмелі, спірэі, вейгелы, фарзіцыі… З сакавіка, як толькі пачынаюць цвісці крокусы, прымулы, і да восеньскіх замаразкаў, пакуль не адцвітуць хрызантэмы, прысядзібны ўчастак Саўлевічаў буяе разнаквеццем. Побач пасяліліся птушкі: для іх клапатлівыя гаспадары ўсталявалі дуплянкі, шпакоўні.
Увесь клопат па гаспадарцы ляжыць на плячах сужэнцаў Саўлевічаў. Між тым жыццёвай энергіі Марыі Макараўны хапае і на актыўную грамадскую дзейнасць. Яна абрана старэйшынай у сваім населеным пункце. Марыя Макараўна з цеплынёй і павагай расказвае пра вяскоўцаў. Яна ведае іх надзённыя праблемы і турботы. Жанчына многае робіць, каб прыгажэла іх родная вёска. Сядзібы тут дагледжаныя і ў цэлым вёска вылучаецца чысцінёй і ўтульнасцю, у чым несумненная заслуга старэйшыны.
А яшчэ Марыя Макараўна — клапатлівая маці і жонка, разам з мужам вырасціла і выхавала годных дзяцей — дваіх сыноў і дачку. Усе атрымалі належную адукацыю. Радуюць унукі, а іх у бабулі і дзядулі ажно пяцёра. І ў гэтым шчасце сям’і Саўлевічаў.
Ларыса
МУКАМОЛАВА.
Фота Ірыны ХАСАНАВАЙ.
Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Бабичев в здании Богушевского сельского исполнительного комитета…
Представители китайской компании King Рeng посетили Сенненщину. В рамках визита обсудили с представителями районной власти…
Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны днямі наведалі шэраг музейных комплексаў Мінскай вобласці. Першай кропкай у патрыятычным маршруце…
Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…
У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…
В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…