В Сенненском центре детей и молодёжи взошла «Калядная зорка»

 У раённым этапе ХVІІІ рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка» прынялі ўдзел 15 школ і ЦДіМ. На суд журы і гледачоў юныя майстры прадставілі 50 работ, якія ацэньваліся ў дзевяці намінацыях.

Журы адзначыла высокі ўзровень мастацкага майстэрства і афармлення работ навучэнцаў Нямойтаўскай, Беліцкай, Багданаўскай №1 і №2 Сенненскіх школ, Цэнтра дзяцей і моладзі.

Сярод іншых на выставе ў ЦДіМ  цікавасць наведвальнікаў выклікала вельмі прыгожая і працаёмкая работа «Каза ідзе на калядкі».  Выканалі яе ў тэхніцы абрэзкавага (лоскутного) шыцця ўдзельніцы аб’яднання па інтарэсах «Млын моды» Цэнт­ра дзяцей і моладзі, вучані­цы Машканскай школы  Даша Войлакава  і  Рамана Стук  разам са сваім педагогам Таццянай Каранеўскай. Сімвал надыходзячага года — Казу — майстрыхі расшылі бісерам і пайеткамі. Дарэчы, работа заняла другое месца ў намінацыі «Тэкстыль». А пераможцамі тут сталі навучэнкі аб’яднання па інтарэсах «Умею шыць» ЦДіМ Дар’я Пахамовіч і Святлана Чунаева (кіраўнік Т.М.Кучынская).

У іншых намінацыях  таксама былі вызначаны лепшыя: «Выцінанка» — Дана Новікава і Святлана Крачкоўская, Яноўская школа, кіраўнік Л.В.Казлова; «Мастацкі роспіс» — Аляксандра Маржэўская, Беліцкая школа, кіраўнік Г.В.Дані­лава; «Цацка» — Дар’я Валч­кова, Беліцкая школа, кі­раўнік І.В.Стайнова; «Паштоўка-віншаванне» — Вераніка Лазар, СШ №2 г.Сянно, кіраўнік Н.Л.Лазар; «Лялька» — Валерыя Рукаль, Вераніка Ярмоленка, Нямойтаўская школа, кіраўнік І.М.Кучко (змешаная тэхніка), Дар’я Красноўская, СШ №2 г.Сянно, кіраўнік В.А. Красноўская (вязанне кручком); «Разьба па дрэве» — Сяргей Няфёдаў, Улад Тамашэвіч, Нямойтаўская школа, кіраўнік Ю.Н. Кучко; «Сувенір-падарунак» — Марыя Кучынская, СШ №1 г.Сянно, кіраўнік А.М.Польская.

За актыўны ўдзел у намінацыі «Сюжэтная кампазіцыя» падзяку атрымаў калектыў навучэнцаў Яноўскай школы (кіраўнік С.В.Броўка).

Падзякі аб’яўлены таксама адміністрацыям Машканскай і Беліцкай школ і раённага Цэнтра дзяцей і моладзі за падрыхтоўку пераможцаў і прызёраў конкурсу.

 Таццяна Буракова.

 

 

admin

Recent Posts

РИКЗ: максимальный результат на ЦЭ и ЦТ показали 2198 участников

Максимальный результат на ЦЭ и ЦТ показали 2198 участников, сообщила журналистам заместитель директора по основной…

1 день ago

Житель Сенненского района направил ружье на супругу — за что и поплатился

Судом Сенненского района в выездном судебном заседании в стенах РОВД рассмотрено уголовное дело в отношении…

1 день ago

Активизирована работа по очистке улиц и дворовых территорий в населенных пунктах Витебской области

После вмешательства Комитета госконтроля области активизирована работа по очистке улиц и дворовых территорий в населенных…

1 день ago

С экскурсией город-герой Минск посетили учащиеся и педагоги Богдановской начальной школы

С экскурсией город-герой Минск посетили учащиеся и педагоги Богдановской начальной школы. Экскурсионная программа в столицу…

1 день ago

Нет благородней миссии, чем сохранение исторической памяти во имя светлого будущего, уверены в Коковчинской СШ

Нет благородней миссии, чем сохранение исторической памяти во имя светлого будущего, уверена руководитель историко-краеведческой музейной…

1 день ago

Минобразования: повышение стоимости обучения в вузах в этом году не планируется

Повышение стоимости обучения в вузах в этом году не планируется, сообщил журналистам начальник главного управления…

2 дня ago