Categories: Актуальна

В агрогородке Немойта сельчан учили тушить пожары

   З  халадамі на Сенненшчыне ўсталяваўся пажаранебяспечны перыяд, які адзначаецца рэзкім узрастаннем колькасці пажараў. Не сакрэт, што асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый з’яўляюцца ігнараванне правіл пажарнай бяспекі пры карыстанні электрапрыборамі, ацяпляльным абсталяваннем (у асноўным печамі), няспраўнасць электрычнай праводкі, неасцярожнае абыходжанне з агнём, дзіцячае свавольніцтва. Уладамі і службамі МНС надаецца немалая ўвага пытанням папярэ­джання і прафілактыкі пажараў, гібелі на іх людзей, акцэнтуецца ўвага грамадзян на недапушчэнні пакідання дзяцей без нагляду дарослых.

З удзелам намесніка міністра Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Г.Ф.Ласуты, а таксама першага намесніка начальніка ўстановы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС», палкоўніка ўнутранай службы А.І.Ганчарова і начальніка Сенненскага РАНС, палкоўніка ўнутранай службы А.В. Грынжэўскага ў аграгарадку Нямойта прайшло навучанне насельніцтва па выкарыстанні першапачатковых сродкаў пажаратушэння. Супрацоўнікі Сенненскага РАНС дэманстравалі пажарна-выратавальную тэхніку, паказвалі прыклады тушэння парашковым і вуглекіслотным вогнетушыцелямі, прымяненне гідраўлічных інструментаў. Спрабавалі тушыць узгаранне і некаторыя вяскоўцы.

     Пасля гэтага з жыхарамі Нямойты і навакольных вёсак ішла гутарка аб пажарнай бяспецы ў актавай зале сельскага Дома культуры. Старшыня Нямойтаўскага сельвыканкама А.Л.Бараноўскі расказаў пра работу, якую праводзіць мясцовая ўлада з насельніцтвам сельсавета па захаванні пажарнай бяспекі. У гэтым спісе значацца інфармацыйная работа, праверка жыллёвага фонду, у першую чаргу, катэгараваных, «сезонных» (дачнікаў) і адзінока пражываючых грамадзян, шмат­дзетных сямей. Па словах Анатоля Леаніда­віча, вялікую дапамогу па прафілактыцы пажараў аказваюць супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Нямойтаўскай школы.

     Падводзячы вынікі сустрэчы, Г.Ф. Ласута застаўся задаволены той работай, якую праводзяць супрацоўнікі РАНС сумесна з адміністрацыяй сельвыканкамаў. Госць выказаў надзею, што жыхары раёна будуць і надалей праяўляць асцярожнасць з агнём на вытворчасці, у побыце. Асаблівую ўвагу ён надаў прафілактыцы дзіцячай гібелі на пажарах.

Ірына ХАСАНАВА. 

admin

Recent Posts

Владимир Бабичев провел личный прием граждан в Сенненском районе

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Бабичев в здании Богушевского сельского исполнительного комитета…

3 часа ago

Сенненщину посетила делегация из Китая

Представители китайской компании King Рeng посетили Сенненщину. В рамках визита обсудили с представителями районной власти…

3 часа ago

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь»

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны днямі наведалі шэраг музейных комплексаў Мінскай вобласці. Першай кропкай у патрыятычным маршруце…

3 часа ago

В Витебской области пройдет проверка системы оповещения

Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…

6 часов ago

У православных верующих начинается Петров пост

У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…

8 часов ago

Аграрии Беларуси заготовили почти 30% сенажа

 В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…

9 часов ago