Увесь тыдзень у Машканскай школе быў прысвечаны тэме рацыянальнага выкарыстання энергіі.
І невыпадкова, бо 11 лістапада ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень энергазберажэння, падзялілася Крысціна Кушнір, член аб’яднання па інтарэсах “Голас юнага краязнаўцы” Сенненскага РЦДіМ. “Гэты дзень быў заснаваны ў 2008 годзе, — гаварыла пачынаючы карэспандэнт. – Ва ўсіх краінах, дзе ён адзначаецца, праходзяць мерапрыемствы галоўнай задачай якіх з’яўляецца інфармаванне людзей аб важнасці эканоміі энергарэсурсаў, спосабах энергазберажэння і існуючых аднаўляльных крыніцах энергіі. Праводзяцца тэматычныя канферэнцыі, выставы і акцыі”.
Асноўная мэта, якая стаяла перад педагогамі Машканскай школы, заключалася ў тым, каб скіраваць навучэнцаў на практычныя дзеянні па рацыянальнаму выкарыстанню рэсурсаў, эканоміі электрычнай і цеплавой энергіі. Тым самым паказаць, што іх сберажэнне садзейнічае захаванню клімата на нашай планеце.
У мерапрыемствах, што прайшлі напрацягу тыдня, прынялі ўдзел усе вучні. Былі праведзены інфармацыйныя і класныя гадзіны. У час віктарын, забаўляльных гульняў, экаўрокаў хлопчыкі і дзяўчынкі абмяркоўвалі шляхі, як навучыцца эканоміць. Вучні малодшага звяна ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў, праявілі фантазію і незвычайны падыход да пытанняў энергазберажэння, адлюстроўвалі сваё бачанне праблемы. Для самых маленькіх школьнікаў было падрыхтавана пазнавальнае мерапрыемства, дзе галоўны казачны герой Электроша даваў парады як навучыцца эканоміць. А вучні старэйшых класаў распрацавалі лістоўкі, якія раздавалі сваім сябрам, педагогам.
Ад самога чалавека, яго выхавання залежыць, як ён у жыцці будзе прытрымлівацца правілаў эканоміі ў шырокім сэнсе гэтага слова. Юныя машканцы на дадзеным этапе свайго жыцця засвоілі, што пачынаць трэба з малога: звесці да мінімуму выкарыстанне электраэнергіі ў сваіх дамах, гаварыла Крысціна Кушнір.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота прадастаўлена Машканскай школай.
Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом председателя Государственного таможенного комитета Владимира Орловского, передает корреспондент…
На контроле в Комитете государственного контроля Витебской области находится вопрос заготовки травяных кормов для отрасли…
Ежегодный традиционный легкоатлетический пробег памяти Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда, уроженца Сенненщины Петра Машерова,…
Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению транспарентности и прозрачности совместных стратегических учений "Запад-2025". Об этом…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью российскому журналу "Разведчик" ответил на вопрос, в чем секрет…