Дабівацца пастаўленых мэт вучыць дзяцей педагог другой гарадской школы Марына Мацкевіч. Яна з кагорты тых настаўнікаў, хто словы падмацоўвае справай. Марына Леанідаўна асабістым прыкладам даказвае, што няма нічога недасягальнага. Але ўсё па парадку.
Марына Мацкевіч выкладае беларускую мову і літаратуру, з нядаўняга часу вядзе яшчэ і ўрокі фізічнай культуры і здароўя. Два зусім розныя прадметы, якія патрабуюць абсалютна рознай падрыхтоўкі. І ўсё ж, у Марыны Леанідаўны атрымліваецца гэта сумяшчаць. Настаўніца мае 25 гадоў педагагічнага стажу. У мінулым навучальным годзе прайшла перападрыхтоўку па спецыяльнасці фізкультурна-аздараўленчая дзейнасць.
«Калі б у пачатку маёй прафесійнай дзейнасці хтосьці сказаў, што я прымеру на сабе ролю настаўніка фізвыхавання, — не паверыла б», — дзеліцца педагог. Спорт заўсёды ў яе жыцці займаў значнае месца. Біятлон – вось той занятак, на якім яна вырасла. Будучы вучаніцай пятага класа пачала займацца ім у Валерыя Лектарава, трэнера СДЮШАР. Тады яшчэ секцыя называлася «Лыжныя гонкі». Але так атрымалася, што калі ў старэйшых класах трэба было вызначацца з далейшай будучыняй, з біятлонам яна жыццё не звязала.
«Я заўсёды з асаблівым задавальненнем наведвала ўрокі фізкультуры, якія вяла Раіса Вілюгіна, трэніроўкі Валерыя Лектарава, — успамінае Марына Леанідаўна. – Разумела, наколькі важны здаровы лад жыцця, праца над сабой. Аднак у спорце я сябе не бачыла. У прыярытэце на той момант стала захапленне беларускай мовай. Настаўніца Ларыса Гапеева прывіла любоў да роднага слова».
Як паказаў час – Марына Мацкевіч засталася ў спорце, і няхай у аматарскім, і ўсё ж. А калі падраслі свае дзеці, — прывяла іх у секцыю да Валерыя Лектарава. Часта разам з імі хадзіла на трэніроўкі. Праўда, старэйшая дачка Анастасія не звязала свой лёс з біятлонам, яна перакладчык. А малодшы Раман вучыцца на факультэце фізічнага выхавання ва ўніверсітэце імя П.М.Машэрава.
Увесь мой час завязаны на спорце, адзначае настаўніца, інакш я не ўмею. Марына Леанідаўна з’яўляецца частым удзельнікам рознага плану спартыўных мерапрыемстваў. Нярэдка прадстаўляе раён у галіновых спартакіядах. Яна заўсёды ў ліку пераможцаў і прызёраў.
Марына Мацкевіч умела сумяшчае працу ў школе з трэніроўкамі юных сенненцаў. З новага навучальнага года яна паўнапраўны трэнер секцыі па біятлоне ў СДЮШАР.
Чым бы чалавек не займаўся, трэба ставіць перад сабой задачу быць першым у гэтай справе, так, можа быць і не заўсёды, не важна. Важна даказаць сабе, што можаш быць першым, — вось ён, жыццёвы падыход Марыны Мацкевіч, з якім проста немагчыма не пагадзіцца.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.
22 сентября, с 11.00 до 12.00, в Сенненском районном исполнительном комитете (ул.К.Маркса,2) личный прием граждан…
В Сенненском районе идет заготовка кукурузы на силос. Одним из первых к ее уборке приступило…
Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом председателя Государственного таможенного комитета Владимира Орловского, передает корреспондент…
На контроле в Комитете государственного контроля Витебской области находится вопрос заготовки травяных кормов для отрасли…
Ежегодный традиционный легкоатлетический пробег памяти Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда, уроженца Сенненщины Петра Машерова,…