Такім чынам вучні 4 “Б” класа СШ №1 г.Сянно павіншавалі сваіх матуль і бабуль з Днём маці.
Мерапрыемства — “Ты единственная такая, любимая и родная” прайшло ва ўтульнай чытальнай зале дзіцячай бібліятэкі, якую з радасцю прадаставілі яе супрацоўнікі. Яны, дарэчы, разам з класным кіраўніком Ірынай Вільчынскай, распрацавалі і сцэнарый вечарыны.
Падчас імпрэзы пра маці было сказана шмат добрых пранікнёных слоў. За святочным сталом панавала атмасфера добразычлівасці: хлопчыкі і дзяўчынкі спявалі, чыталі вершы. Рознага плану забаўляльныя конкурсы, віктарыны, арганізаваныя супрацоўнікамі бібліятэкі, не давалі сумаваць. Яны аб’ядналі разам дарослых і дзяцей, якія з непаддзельным задавальненнем прымалі ў іх удзел.
Скончылася мерапрыемства ўручэннем падарункаў ад юных сенненцаў віноўніцам урачыстасці. Святочныя паштоўкі з добрымі словамі ў адрас блізкага чалавека, а таксама папяровыя сардэчкі з выявамі дзіцячых далонек далоні, дзеці прыпаднеслі сваім матулям. “Узнёслы настрой і станоўчыя эмоцыі паспрабуем захаваць да наступнай сустрэчы ў сценах бібліятэкі”, — ад імя ўсіх бацькоў дзякавала арганізатарам сустрэчы Адэля Едзікарава.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.
Предупреждение загораний в природных экосистемах и минимизация их последствий – главная цель специального профилактического мероприятия…
Президент Беларуси Александр Лукашенко, посещая площадку строительства Национального исторического музея, поручил сделать экспозиции оптимальными, но не скупиться,…
Глава района Александр Клячин, председатель райсовета Михаил Вилюго и работники райисполкома помогают ОАО «Белая липа».…
В Шумилино местный житель в состоянии сильного алкогольного опьянения пытался застрелить милиционера, а затем сбежать,…
Команда Сенненского района, в состав которой вошли учащиеся СШ № 1 райцентра, представляла Витебскую область…
В Сенненском районе завершают отопительный сезон. На основании Правил подготовки организаций к отопительному сезону, его…