Першы дзень кастрычніка ў Беларусі адзначаны Днём пажылога чалавека. Але ці можна казаць пра ўзрост, калі  яшчэ гарыць агонь у вачах, а душа застаецца маладой? Іх гады багаты мудрасцю і вопытам, а самым каштоўным набыткам іх жыцця сталі дзеці, унукі, а ў каго і праўнукі.

З нагоды свята ў раённай бібліятэцы прайшла вечарына «Вашых гадоў залатыя россыпы». Бібліятэкары сумесна з супрацоўнікамі Цэнтра банкаўскіх паслуг №218 г.Сянно запрасілі на мерапрыемства сваіх ветэранаў працы, каб яшчэ раз выказаць ім удзячнасць за той унёсак, падмурак, які яны стварылі сваёй работай, даць ім магчымасць адпачыць душой, сустрэцца з былымі калегамі.
Са словамі віншаванняў выступілі дырэктар Сенненскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Алена Мяцеліца і дырэктар ЦБП №218 г.Сянно Таццяна Гарнак. Ірыне Дземідовіч, Таццяне Лазюк, Вользе Таранавай і Ларысе Зайцавай — дбайным гаспадыням, кветкаводам, майстрыхам на ўсе рукі — Таццяна Пятроўна прэзентавала памятныя сувеніры.
Сёлета ветэранская арганізацыя Беларусбанка адзначае 25-годдзе. Да юбілею для ветэранаў банкаўскай сферы створаны новы членскі білет, які адначасова з’яўляецца і банкаўскай карткай. Яна афармляецца да пенсійнага рахунку і дазваляе атрымліваць працэнт па стаўцы рэфінансавання Нацбанка. Намеснік дырэктара ЦБП №218 г.Сянно Злата Шацько ўручыла такія карткі Таццяне Лазюк і старшыні пярвічнай ветэранскай арганізацыі Беларусбанка Тамары Колмак.
Вершы ў выкананні вядучых вечара Ліліі Кулік і Дзмітрыя Ішкова краналі душу, а вясёлыя конкурсы, гульні і танцы ніводнага не пакінулі без усмешкі. Віноўнікі ўрачыстасці ў чарговы раз даказалі, што і ў паважным узросце можна быць актыўным. А некаторыя з іх прымаюць удзел нават у спартыўных спаборніцтвах. Алена Мяцеліца ўзнагародзіла дыпломам, салодкім прызам і вымпелам за ўдзел у 27-м сенненскім прабегу Тамару Лаўрэнаву, якая на дыстанцыі 1 км заняла 1 месца ва ўзроставай групе 50 і старэй.
Свае музычныя віншаванні ў той вечар дарылі Святлана Бянцяй, Ніна Паражынская, Раіса Усціновіч, Браніслава Лазоўская, Святлана Сакалоўская і Дзмітрый Ішкоў, Ксенія Гарнак, Аляксей Яфімаў і Валерыя Берашэвіч.
Хочацца дадаць, што дуэт бібліятэкі і банка па-сяброўску здорава дэбютаваў.
Ірына ХАСАНАВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Работает неплохо». Александр Лукашенко оценил деятельность белорусского парламента

Президент Беларуси Александр Лукашенко, принимая с докладом председателя Палаты представителей Национального собрания Игоря Сергеенко, оценил…

2 часа ago

Фильм «Черный замок» по мотивам романа Короткевича представили в Вене

 В Вене состоялся показ художественного фильма "Черный замок" по мотивам романа белорусского писателя Владимира Короткевича. …

1 день ago

Беларусь планирует увеличить экспорт продукции АПК в Мексику

Беларусь планирует увеличить экспорт продукции АПК в Мексику. Беларусь и Мексика планируют расширить взаимный экспорт…

1 день ago

Мужской характер и командная сплоченность

Мужской характер и командная сплоченность - именно эти качества определяют стиль работы дружного коллектива ПС…

1 день ago

Четверть века Михаил Лавицкий стоит на страже газовой безопасности региона

Четверть века Михаил Лавицкий стоит на страже газовой безопасности региона. Работая слесарем Сенненского РГС (филиал…

1 день ago

Юные сенненцы открывают для себя мир экологии

В рамках участия в районном проекте по экологическому воспитанию на территории детского сада №3 г.…

2 дня ago