З нагоды свята ў раённай бібліятэцы прайшла вечарына «Вашых гадоў залатыя россыпы». Бібліятэкары сумесна з супрацоўнікамі Цэнтра банкаўскіх паслуг №218 г.Сянно запрасілі на мерапрыемства сваіх ветэранаў працы, каб яшчэ раз выказаць ім удзячнасць за той унёсак, падмурак, які яны стварылі сваёй работай, даць ім магчымасць адпачыць душой, сустрэцца з былымі калегамі.
Са словамі віншаванняў выступілі дырэктар Сенненскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Алена Мяцеліца і дырэктар ЦБП №218 г.Сянно Таццяна Гарнак. Ірыне Дземідовіч, Таццяне Лазюк, Вользе Таранавай і Ларысе Зайцавай — дбайным гаспадыням, кветкаводам, майстрыхам на ўсе рукі — Таццяна Пятроўна прэзентавала памятныя сувеніры.
Вершы ў выкананні вядучых вечара Ліліі Кулік і Дзмітрыя Ішкова краналі душу, а вясёлыя конкурсы, гульні і танцы ніводнага не пакінулі без усмешкі. Віноўнікі ўрачыстасці ў чарговы раз даказалі, што і ў паважным узросце можна быць актыўным. А некаторыя з іх прымаюць удзел нават у спартыўных спаборніцтвах. Алена Мяцеліца ўзнагародзіла дыпломам, салодкім прызам і вымпелам за ўдзел у 27-м сенненскім прабегу Тамару Лаўрэнаву, якая на дыстанцыі 1 км заняла 1 месца ва ўзроставай групе 50 і старэй.
Свае музычныя віншаванні ў той вечар дарылі Святлана Бянцяй, Ніна Паражынская, Раіса Усціновіч, Браніслава Лазоўская, Святлана Сакалоўская і Дзмітрый Ішкоў, Ксенія Гарнак, Аляксей Яфімаў і Валерыя Берашэвіч.
Хочацца дадаць, што дуэт бібліятэкі і банка па-сяброўску здорава дэбютаваў.
Ірына ХАСАНАВА.
Фота аўтара.
На Сенненщине дан старт массовой уборочной страде-2025. Традиционный праздник «Зажинки» прошел в урочище д.Догановка ОАО…
Кормоуборочный комбайн сгорел в поле, сообщили в Сенненском РОЧС. Возгорание техники ОАО "Студёнка" произошло вблизи…
📢 МЧС предупреждает! Сегодня ожидается ухудшение погоды, грозы, очень сильные ливни, шквалы ветра и град❗️…
Благодарностью советскому народу за проявленные самоотверженность и мужество, песнями военных лет, танцами во имя Великой…
ГАИ напомнила о правилах безопасности в грозу и сильный дождь. Об этом БЕЛТА сообщили в…
В январе - июне 2025 года в секторах всех категорий производство продукции сельского хозяйства в…