Сёння адраджэннем глухараўскай свістулькі займаецца майстар клуба народных майстроў «Натхненне», што працуе пры Доме рамёстваў, кіраўнік гуртка «Кераміка» Уладзімір Квашко. Перш чым пачаць гэту справу, Уладзімір Іванавіч наведаўся ў пасёлак Труд да нашчадкаў Генадзя Глухарава, сабраў матэрыял аб яго жыцці і дзейнасці. Сёння Квашко зрабіў ужо больш за 150 свістулек. У сваіх вырабах, асабліва сувенірных, майстар вялікую ўвагу надае брэндам горада і раёна.
У чэрвені бягучага года Сенненскі дом рамёстваў удзельнічаў у Міжнародным фестывалі песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», у рамках якога працаваў горад майстроў, дзе быў арганізаваны конкурс традыцыйнай беларускай свістулькі «Салавейка-2015». Уладзімір Квашко прадставіў там вялікую калекцыю адроджанай глухараўскай свістулькі і ўласных работ.
Потым свае вырабы сенненскі майстар дэманстраваў на свяце майстроў народнай цацкі і свістулькі «Забава-2015», якое праходзіла ў рамках Славянскага базару.
Жыхары нашага горада маглі ўбачыць вырабы Квашко на выставе-кірмашы, арганізаванай у час святкавання Дня незалежнасці. Гліняныя свістулькі радавалі сваім мілагучным свістам дзяцей і дарослых і карысталіся попытам.
Уладзімір Квашко — асоба вельмі творчая. І як любы таленавіты чалавек мае рознабаковыя здольнасці. Зачароўваюць цудоўным роспісам яго плоскасныя пано, талеркі, куфры. Для іх афармлення майстар выкарыстоўвае алей, акрыл, гуаш, акварэль. Матывы роспісаў кветка-травяныя, арнаментальныя, гарадскія і вясковыя пейзажы. Са сваімі работамі Уладзімір Іванавіч прымаў удзел у Міжнародным свяце-конкурсе майстроў роспісу «Фарбы нябёс», якое праходзіла ў час ХХІІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Творы майстра вызначаюцца асаблівай любоўю да колернасці, адрозніваюцца ўласнымі прыёмамі роспісу, а кветкавыя матывы запаўняюць усю плошчу вырабу. Азы роспісу па дрэве настаўнік перадае сваім гурткоўцам.
Займаецца таленавіты майстар і жывапісам. Сярод іншых яго работ многіх асабліва ўражвае карціна «Макі», дзе кветкі выглядаюць так натуральна і прывабна, што хочацца сарваць іх прама з палатна.
Ва ўсіх творах мастака, жывапіс гэта, кераміка ці роспіс, удала спалучаюцца традыцыйнасць і ўласны аўтарскі стыль.
Творчасць Уладзіміра Квашко атрымала дастойнае прызнанне. Ён з’яўляецца лаўрэатам абласной выставы народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Жывая легенда», якая праходзіла ў час Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь — мая песня», дыпламантам выставы «Я сын сваёй Радзімы, і слаўлю цябе, Беларусь» абласнога фестывалю нацыянальных культур «Нас з’яднала зямля Беларусі».
Сёння ў планах народнага майстра — адраджэнне традыцыйнага ўпрыгожвання вялікодных яек (пісанкі, маляванкі), бо арнамент распісных яек таксама захоўвае старажытную культуру беларусаў.
Таццяна Буракова.
На здымку: народны майстар Уладзімір Квашко са сваімі свістулькамі.
Фота аўтара.
Воспитанников Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» с наступающими новогодними праздниками поздравили сотрудники Витебского пожарного аварийно-спасательного…
Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…
Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…
«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…
Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…