Categories: Культура

В областном конкурсе подворьев «Бульбашы на кірмашы» Народный клуб «Хадчаначка» — в числе лучших

Дзень гарпасёлка Бешанковічы сабраў гасцей з усёй Віцебскай вобласці. У рамках свята прайшоў абласны конкурс падворкаў «Бульбашы на кірмашы».

Народны клуб беларускай нацыянальнай кухні, гульні і фальклору «Хадчаначка» Ходцаўскага СДК стаў лепшым у намінацыі «Лепшая гульня з выкарыстаннем бульбы».

Удзельнікам трэба было аформіць падворак з абавязковым выкарыстаннем бульбы, прыгатаваць адну страву з гэтай гароднінай, падрыхтаваць гульню — комплексную абарону падворка ў тэатралізаванай форме.

 Чым толькі не частавалі ходцаўскія гаспадыні ў гэты дзень. На стале хадчаначак можна было знайсці шамшурыкі, бульбяную бабку, бульбу з салам і цыбуляй, бульбу «лупінку», калдуны і ,канечне ж, фірменныя дранікі па-ходцаўску.

 – Конкурс праводзіўся з мэтай адраджэння, папулярызацыі і далейшага развіцця беларускай нацыянальнай культуры, прапаганды нацыянальнай традыцыйнай гасціннасці, – расказ­вае  дырэктар Ходцаўскага СДК Алеся Даукшас. Хадчаначкі падзяліліся з чытачамі раённай газеты «ГС» сакрэтамі прыгатавання смачных дранікаў па-ходцаўску.

 Любоў Жукоўская, культарганізатар Ходцаўскага СДК:

 — Вам спатрэбіцца: 1 кг бульбы, 1 цыбуліна, 1 яйка, 1 ч. лыжка солі, 2 ст. лыжкі тварагу і алей.

 Бульбу і цыбулю трэба ачысціць, памыць, пацерці на мелкай тарцы. Пасля чаго трэба ўзяць марлю і гэту масу адціснуць. Да бульбы з цыбуляй дадаць соль, тварог (каб дранікі не пацямнелі і былі хрумсткія), яйка і ўсё добра перамяшаць. На разагрэтую патэльню наліваем алей або кладзем свіны тлушч. Браць цеста сталовай лыжкай (1-2), расцягнуць і прыплюснуць кожны блін. Рабіць дранікі трэба таўшчынёй каля 5 мм (так яны хутчэй прапякуцца). Смажыць да з’яўлення залацістай скарынкі. Падаваць лепш са смятанай, шкваркамі або кіслым малаком”.

 Нагадаем, у 2022 годзе беларускія дранікі атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

 Смачна есці, паважаныя падпісчыкі «ГС»!

Вольга КАРПАВА.

Фота прадастаўлена Ходцаўскім СДК.

 

 

admin

Recent Posts

Для тельцов неделя пройдет в спокойном ритме: гороскоп с 16 по 21 сентября

Овен (21 марта — 20 апреля). В финансовых вопросах проявите терпение. Крупные траты отложите. Прошлые…

43 минуты ago

Киш с курицей и грибами: жительница д. Рассвет Ольга Козлова поделилась любимым рецептом

Этот несладкий пирог с разнообразной начинкой и яично-сливочной заливкой готовят из рубленого теста. В рецепте,…

51 минута ago

Лукашенко накануне Дня народного единства вручает госнаграды

Президент Беларуси Александр Лукашенко вручает государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония проходит во…

1 час ago

О выдаче повторных свидетельств пояснили в отделе загса Сенненского райисполкома

Часто в отдел загса Сенненского райисполкома граждане обращаются по вопросам получения повторных свидетельств о рождении,…

3 часа ago

Личный прием граждан и «прямую линию» в Сенненском райисполкоме проведет Владимир БАБИЧЕВ

22 сентября, с 11.00 до 12.00, в Сенненском районном исполнительном комитете (ул.К.Маркса,2) личный прием граждан…

3 часа ago

В Сенненском районе идет заготовка кукурузы на силос

В Сенненском районе идет заготовка кукурузы на силос. Одним из первых к ее уборке приступило…

4 часа ago