Categories: Эканоміка

Да свайго прафесійнага свята Сенненскае раённае спажывецкае таварыства прыйшло з высокім дасягненнем

 Па выніках работы за 2014 год Сенненскае райпо заняло першае месца ў сістэме спажыўкааперацыі Ві­цебшчыны. Гэта заслуга ўсяго вялі­кага працоўнага калектыву, які ўзначальвае Аляксандр Путята. Лепшыя работнікі былі ўзнагароджаны падчас ўрачыстага сходу, што прайшоў з нагоды Дня кааперацыі ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня райвыканкама Васіль Чараднік, старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Вілюга, намеснік старшыні райвыканкама Ганна Якаўлева.

Напачатку старшыня
праўлення райспажыўтаварыства Аляксандр Пуцята ў сціслай форме падвёў вынікі работы таварыства. Адзначыў характэрныя для галіны станоўчыя зрухі. Растуць тавараабарот, якасць абслугоўвання і паслуг, што прадстаўляюцца насельніцтву, значныя сродкі ўкладваюцца ў рэканструкцыю, абсталяванне і будаўніцтва новых гандлёвых аб’ектаў. Спажыўкааперацыя Сенненскага раёна працягвае актыўна развівацца ў новых эканамічных умовах.

Сенненскае райпо — гэта своеасаблівы брэнд рэгіёна, заўважыў у сваім выступленні старшыня райвыканкама Васіль Чараднік. Кіраўнік раёна шчыра прызнаўся, што разам з сувенірнай прадукцыяй абавязкова дорыць сваім гасцям сенненскую каўбасу.

Хлебабулачныя і каўбасныя вырабы прадпрыемстваў райспажыўтаварыства вызначаюцца сваёй якасцю нават у краіне, якая славіцца сваімі прадуктамі харчавання. Але для паспяховага функцыянавання галіны шмат чаго належыць зрабіць. Неабходна мадэрнізаваць вытворчасць, актыўна прасоўваць уласную прадукцыю, укараняць новыя тэхналогіі, павышаць культуру абслугоўвання насельніцтва. Адзін з рэзерваў працы бачыцца ў павелічэнні закупкі ў насельніцтва лішкаў сельскагаспадарчай і дзікарослай прадукцыі.

   Васіль Чараднік па­віншаваў прысутных з прафесійным святам і ўручыў ганаровыя граматы райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме спажыўкааперацыі вядучаму таваразнаўцу Таццяне Акулёнак, бухгалтару 1-й катэгорыі Вользе Дунец, начальніку ўчастка хлебазавода Валянціне Куранцовай, вядучаму бухгалтару таварыства Валянціне Малчанавай.

Старшыня райсавета дэпутатаў падзякаваў райпоўцам за работу з сельскім насель­ніцтвам. Дзякуючы ім, кожны жыхар з 327 населеных пунктаў Сеннен­шчыны, нават з самых аддаленых, можа набываць такія ж тавары, як і гара­джане. З рук Міхаіла Вілюгі ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў атрымала вядучы таваразнаўца Таццяна Белякова.

Высока адзначана за
сваю працу намеснік старшыні праўлення рай­спажыўтаварыства па эканоміцы, галоўны бухгалтар Ірына Гуляй. Яна прадстаўлена да ўзнагароджання ганаровай граматай Віцебскага аблвыканкама. Старшыня праўлення ўзнагароджаны ганаровай граматай Віцебскага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў.

У арганізацыі стала добрай традыцыяй заносіць партрэты лепшых работнікаў на Дошку гонару раённага спажывецкага таварыства. На свяце Аляксандр Пуцята ўручыў пасведчанні аб занясенні на Дошку гонару 9 работнікам.

Восем чалавек адзначаны граматамі праўлення і пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі. Ганаровай граматай рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў спажыўкааперацыі за актыўную грамадскую працу па сацыяльным патрнёрстве ўзнагароджана старшыня прафкама райпо Алена Журава.

Больш за 20 работнікам гандлёвай, будаўнічай, транспартнай сфераў, а таксама абслугоўваючаму персаналу, калектывам магазінаў, спецыялістам апарата кіравання райпо ўручаны Падзякі.

Шмат цёплых слоў, падарункаў у гэты дзень прызначаліся ветэранам галіны, якіх нямала сабралося ў зале.

Творчым жа віншаваннем для ўсіх работнікаў Сенненскага райспажыўтаварыства стала канцэртная праграма з удзелам выканаўцаў і калектываў Аршанскага Дома культуры.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

admin

Recent Posts

Диалоговая площадка, приуроченная ко Дню народного единства, прошла в районном историко-краеведческом музее

Диалоговая площадка, приуроченная ко Дню народного единства, прошла в районном историко-краеведческом музее. Спикером выступила Снежанна…

20 часов ago

Единство традиций, юности и созидания: учащиеся СШ № 2 г.Сенно пополнили ряды БРПО и БРСМ

Единство традиций, юности и созидания  В преддверии одного из главных государственных праздников – Дня народного…

22 часа ago

Дыхание сентября 1939-го. Об истории Дня народного единства рассказали в Сенненском историко-краеведческом музее

17 сентября наша страна отметит государственный праздник – День народного единства. Этим самым белорусский народ…

23 часа ago

Общественно-политические тренды. Вторую часть масштабного социсследования презентовали в Минске

Вторую часть результатов масштабного комплексного республиканского социологического исследования, которая касается общественно-политической тематики, презентовали в Минске,…

24 часа ago

Более 98% белорусов не хотели бы уехать на ПМЖ за границу — социсследование

Более 98% белорусов не хотели бы уехать на ПМЖ за границу. Об этом свидетельствуют результаты…

1 день ago

Розничный товарооборот в Беларуси в январе-августе вырос на 8,4%

В Беларуси в январе - августе этого года розничный товарооборот составил 75,5 млрд рублей, или…

1 день ago