В ОАО «Белая Липа» начали заготавливать сено

У ААТ «Белая Ліпа» пачалі нарыхтоўку сена.

Іван Кармазін

Яго адразу адгружаюць на фермы, дзе ўтрымліваюць маладняк буйной рагатай жывёлы, і ўключаюць у рацыён цялят.

 З сенажацяў, што раскінуліся за вёскай Запруддзе на меліяраваных землях, адпраўля­юць у Пожанькі. Да мясцовай фермы нейкія 4-5 кіламетраў. Начальнік вытворчага ўчастка Віктар Бандарэвіч упэўнены, што яго выкарыстанне эканамічна абгрунтавана, прынясе карысць фізіялагічнаму здароўю жывёлы, дапаможа збалансаваць рацыён, а значыць павялічыць прывагі. З яго довадамі згодна галоўны аграном гаспадаркі Марыя Крупенка. Яна дадае:

— На сенажацях пераважаюць злакавыя натуральныя травы. Яны ўступаюць па пажыўнас­ці бабовым, затое багатыя на пратэіны, цукар, бо скошаны ў аптымальную пару. Такое сена ў народзе называюць «пятроўскім» і кажуць, што яго можна заварваць, як чай.

У «Белай Ліпе» асноўная частка механізатараў і тэхнікі ў гэтыя дні занята на касавіцы траў. Значныя наяўныя матэрыяльныя рэсурсы кінуты на касьбу купкоўкі і люцэрны. З такой сумесі мяркуецца на днях пачаць закладку сенажу. А вось Іван Кармазін і Уладзімір Бярозка рыхтуюць сена. Першы працуе на трактары, агрэгатаваным рулонным прэс-падборшчыкам, другі — граблямі. Праца спорыцца, бо тэхніка была своечасова падрыхтавана. Першыя гектары ляглі ў пракосы яшчэ ў пачатку чэрвеня. Для работнікаў, занятых на корманарыхтоўцы, створаны належныя ўмовы  працы.

Уладзімір Бярозка

— Нас своечасова падвозяць да месца працы, забяспечваюць гарачым харчаваннем. А галоўнае, заробленыя грошы своечасова выплачваюць, — расказаў Іван Кармазін. 

Яшчэ не так даўно ён працаваў у райаграсервісе. Пасля таго, як у арганізацыі пачаўся працэс банкруцтва, частку тэхнікі перадалі ААТ «Белая Ліпа». Памянялі месца працы і механізатары, за якімі яна была замацавана. Так Іван Кармазін, Уладзімір Бярозка разам з яшчэ пяццю калегамі аказаліся ў іншай гаспадарцы, пра што хлопцы не шкадуюць. Рады былі папаўненню і ў «Белай Ліпе», бо лішняй тэхнікі і рабочых рук у арганізацыі няма.

— Тэхніка, безумоўна, не новая, запатрабавала матэрыяльных ўкладанняў. Каб прывесці яе ў адпаведны рабочы стан, давялося папрацаваць і інжынернай службе, і механізатарам. Аднак зараз ёсць цвёрдая ўпэўненасць, што з часам панесеныя затраты акупяцца, — разважае Зоя Конышава, дырэктар ААТ «Белая Ліпа». Курс на ўмацаванне кармавой базы  жывёлаводчай галіны працягваецца. Вынікам яго павінна стаць павелічэнне аб’ёмаў кармоў з траў, паляпшэнне іх пажыўнасці, што прывядзе да росту вытворчасці малака і мяса, росту эканомікі.

 Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

Фота аўтара.

 

admin

Recent Posts

Наши ученые разработали новый метод клеточной терапии. Как он помогает больным сахарным диабетом?

Раннее выявление сахарного диабета позволяет не допустить развития у человека хронических патологий. Помимо классических способов…

56 минут ago

Летне-осенний сезон охоты открыт в Беларуси

Летне-осенний сезон охоты открыт в Беларуси. Об этом БЕЛТА сообщили в Государственной инспекции охраны животного…

2 часа ago

О вреде энергетиков рассказали в Сенненской ЦРБ

Энергетический напиток плотно вошел в нашу жизнь. Яркие баночки с интересными названиями как основополагающий атрибут…

4 часа ago

На страже финансового благополучия

В этом году налоговая служба Республики Беларусь отмечает 35-летний юбилей со дня образования. В преддверии…

5 часов ago

Руководство Сенненского района поздравило работников налоговых органов с профессиональным праздником

Уважаемые сотрудники и ветераны налоговых органов! Примите искренние поздравления с вашим профессиональным праздником – Днем…

7 часов ago

«Волшебные витражи» доброго сердца Галины Даниловой

Вся трудовая деятельность и жизнь в целом Галины Даниловой, учителя начальных классов Белицкой СШ, связана…

1 день ago