У ААТ «Белая Ліпа» пачалі нарыхтоўку сена.
Іван Кармазін
Яго адразу адгружаюць на фермы, дзе ўтрымліваюць маладняк буйной рагатай жывёлы, і ўключаюць у рацыён цялят.
З сенажацяў, што раскінуліся за вёскай Запруддзе на меліяраваных землях, адпраўляюць у Пожанькі. Да мясцовай фермы нейкія 4-5 кіламетраў. Начальнік вытворчага ўчастка Віктар Бандарэвіч упэўнены, што яго выкарыстанне эканамічна абгрунтавана, прынясе карысць фізіялагічнаму здароўю жывёлы, дапаможа збалансаваць рацыён, а значыць павялічыць прывагі. З яго довадамі згодна галоўны аграном гаспадаркі Марыя Крупенка. Яна дадае:
— На сенажацях пераважаюць злакавыя натуральныя травы. Яны ўступаюць па пажыўнасці бабовым, затое багатыя на пратэіны, цукар, бо скошаны ў аптымальную пару. Такое сена ў народзе называюць «пятроўскім» і кажуць, што яго можна заварваць, як чай.
У «Белай Ліпе» асноўная частка механізатараў і тэхнікі ў гэтыя дні занята на касавіцы траў. Значныя наяўныя матэрыяльныя рэсурсы кінуты на касьбу купкоўкі і люцэрны. З такой сумесі мяркуецца на днях пачаць закладку сенажу. А вось Іван Кармазін і Уладзімір Бярозка рыхтуюць сена. Першы працуе на трактары, агрэгатаваным рулонным прэс-падборшчыкам, другі — граблямі. Праца спорыцца, бо тэхніка была своечасова падрыхтавана. Першыя гектары ляглі ў пракосы яшчэ ў пачатку чэрвеня. Для работнікаў, занятых на корманарыхтоўцы, створаны належныя ўмовы працы.
Уладзімір Бярозка
— Нас своечасова падвозяць да месца працы, забяспечваюць гарачым харчаваннем. А галоўнае, заробленыя грошы своечасова выплачваюць, — расказаў Іван Кармазін.
Яшчэ не так даўно ён працаваў у райаграсервісе. Пасля таго, як у арганізацыі пачаўся працэс банкруцтва, частку тэхнікі перадалі ААТ «Белая Ліпа». Памянялі месца працы і механізатары, за якімі яна была замацавана. Так Іван Кармазін, Уладзімір Бярозка разам з яшчэ пяццю калегамі аказаліся ў іншай гаспадарцы, пра што хлопцы не шкадуюць. Рады былі папаўненню і ў «Белай Ліпе», бо лішняй тэхнікі і рабочых рук у арганізацыі няма.
— Тэхніка, безумоўна, не новая, запатрабавала матэрыяльных ўкладанняў. Каб прывесці яе ў адпаведны рабочы стан, давялося папрацаваць і інжынернай службе, і механізатарам. Аднак зараз ёсць цвёрдая ўпэўненасць, што з часам панесеныя затраты акупяцца, — разважае Зоя Конышава, дырэктар ААТ «Белая Ліпа». Курс на ўмацаванне кармавой базы жывёлаводчай галіны працягваецца. Вынікам яго павінна стаць павелічэнне аб’ёмаў кармоў з траў, паляпшэнне іх пажыўнасці, што прывядзе да росту вытворчасці малака і мяса, росту эканомікі.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
Фота аўтара.
Вся трудовая деятельность и жизнь в целом Галины Даниловой, учителя начальных классов Белицкой СШ, связана…
Сегодня, 12 июля, местами по западу и в крайних северо-восточных районах республики ожидаются грозы. МЧС…
В вузах Беларуси стартует основной прием документов от абитуриентов, сообщает БЕЛТА. Прием документов на бюджет…
В первом туре XXXIV Международного конкурса исполнителей эстрадной песни "Витебск" 14 участников представят мировые хиты.…
Глава государства Александр Лукашенко 11 июля заслушал телефонные доклады министра по чрезвычайным ситуациям Вадима Синявского…
Разный подход в вопросах благоустройства не мешает Николаю Городецкому и Наталье Григорьевой из д. Моссоры…