Свой сацыяльна-патрыятычны праект “Хто, калі не мы?” вучні другой гарадской школы абаранялі ў снежні мінулага года на выставе-прэзентацыі ў рамках раённага этапа рэспубліканскага конкурсу БРСМ “100 ідэй для Беларусі”. Нядаўна запланаваны праект удалося ўвасобіць. Зрабілі гэта 10 вучняў другой гарадской школы разам з трыма настаўнікамі.
| Даведка Стаброўскі Васіль Данілавіч — юны партызан атрада «Дзядзі Косці» 1-й брыгады імя.К.С.Заслонава. Нарадзіўся ў в.Шэпетава Талачынскага раёна. У складзе групы А.Ф.Арцішука Васіль Стаброўскі не раз удзельнічаў у баях з карнікамі. Разам з баявымі сябрамі ён падпаліў мост каля вёскі Жураўлі. У адну з восеньскіх начэй 1943 года дыверсійная група, у якую ўваходзіў Вася Стаброўскі, заклала міну пад чыгуначнае палатно паблізу станцыі Талачын. Міна спрацавала. Варожы эшалон паляцеў пад адхон. У студзені 1944 года Васіль Стаброўскі разам з партызанамі-камсамольцамі сышоў на чарговае заданне. Даведаўшыся, што па дарозе недалёка ад вёскі Кулікі Сенненскага раёна рухаецца варожая аўтакалона, смельчакі арганізавалі засаду. Сілы апынуліся няроўнымі, бой прыняў зацяжны характар. У партызанах скончыліся боепрыпасы. Расстраляўшы свае патроны і знішчыўшы больш за дзесяць гітлераўцаў, Вася быў цяжка паранены: аўтаматнай чаргой яму перабіла абедзве нагі. У хлопца застаўся ўсяго адзін патрон, які ён пусціў у сябе. За мужнасць і гераізм у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі юны партызан быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Разам з дзевяццю баявымі сябрамі адважны падрыўнік Васіль Стаброўскі пахаваны ў вёсцы Вароніна Сенненскага раёна. |
Па словах педагога-арганізатара СШ №2 г.Сянно Вольгі Пернер, пахаванне ўяўляе з сябе дзесяць магільных пліт, што ўраслі ў зямлю. Таму дзецям прыйшлося зразаць з іх дзёран. Каб яны сталі бачнымі, потым пліты зачышчалі ад моху металічнымі шчоткамі і пасыпалі вакол жоўтым пяском. Работа заняла некалькі гадзін.
Пазней актывісты плануюць пафарбаваць магільныя пліты. Старшыня Нямойтаўскага сельвыканкама Анатоль Бараноўскі абяцаў усталяваць на іх новыя шыльды.
Ірына ХАСАНАВА.
Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…
Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…
Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности. Специализируется на изготовлении деревянных конструкций, деталей,…
🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…
Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…
⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…