Можна з упэўненасцю сказаць, што юныя сенненцы правялі вясеннія канікулы з карысцю. Пра гэта сведчаць тэлефонныя званкі, а таксама дасланая на наш электронны адрас інфармацыі з розных устаноў адукацыі раёна, дзе педагогі расказваюць, чым былі заняты іх дзеці.
Адным з запамінальных мерапрыемстваў для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія адпачывалі ў лагерах, створаных пры школах горада, стала ваенна-патрыятычная гульня “Наша сіла ў адзінстве”. Яе арганізатарам выступіў Сенненскі РЦДіМ, які і запрасіў дзяцей праявіць свой спрыт і веды ў парк 40-годдзя Перамогі. У мерапрыемстве прыняло ўдзел звыш 25 чалавек.
За права называцца лепшымі змагаліся дзве каманды — “Патрыёты” і “Героі”. Гульня праходзіла ў форме эстафеты. Удзельнікам неабходна было прайсці па вызначаным маршруце, які ўключаў у сабе некалькі гульнёвых станцый — “Страявая”, “Перавяжы і перанясі параненага”, “Трапны стралок” і іншыя.
Для дзяцей было падрыхтавана і інтэлектуальнае выпрабаванне, якое праходзіла на прыпынку “Краязнаўцы”. Юныя сенненцы прадэманстравалі свае веды па гісторыі роднага краю. “Пытанні складалі метадысты нашага цэнтра, — расказвае кіраўнік РЦДіМ Максім Янукоў. — Яны тычыліся падзей, што праходзілі на тэрыторыі Сенненшчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Не абмінулі ўвагай і салдат, якія стаялі на абароне раёна. Прыемна адзначыць той факт, што дзеці давалі правільныя адказы”.
Гульня “Наша сіла ў адзінстве” праходзіць штогод, садзейнічае фарміраванню патрыятычных якасцяў у падрастаючага пакалення. “І ў гэты раз хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі зладжаную барацьбу, праявілі ўзаемадапамогу і ўзаемавыручку і, што самае галоўнае, імкненне да дасягнення пастаўленай мэты — перамагчы”, — адзначыў Іван Несцярэнка, кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Спарта”, які і выступіў у якасці вядучага спартыўнага мерапрыемства.
А перамогу ў гэты дзень святкавалі ўдзельнікі каманды “Героі”. На тое яны і героі, каб быць першымі.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота прадастаўлена Сенненскім РЦДіМ.
Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей, что составляет 2172…
В Беларуси преобразовано несколько ботанических памятников природы республиканского значения. Это следует из постановлений Министерства природных…
На реках Беларуси ожидается рост уровней воды. Об этом рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по…
Сразу трое молодых специалистов пополнили коллектив Сенненского районного центра детей и молодежи. Среди них педагоги…
Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…
Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…