Работнікі КУПП «Мясцовыя паслугі» вялі лесанарыхтоўчыя работы ў лясным масіве непадалёку ад населенага пункта. Менавіта яны заўважылі небяспечную знаходку — некалькі снарадаў ляжалі літаральна на паверхні зямлі — і выклікалі сапёраў. Дырэктар прадпрыемства Юрый Усачоў і старшыня Багушэўскага сельвыканкама Вячаслаў Багданаў арганізавалі часовае ачапленне небяспечнага ўчастка.
Спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы вайсковай часці 5524 унутраных войскаў МУС, якія прыбылі на выклік, выявілі 31 снарад, 11 узрывальнікаў і 1 ручную гранату. Усе боепрыпасы маюць нямецкае паходжанне і нягледзячы на тое, што праляжалі ў зямлі больш за 70 гадоў, па ацэнцы спецыялістаў, уяўлялі рэальную пагрозу для жыцця.
Дарэчы, рабочыя КУПП «Мясцовыя паслугі» аказаліся не першымі, хто заўважыў арсенал. Дагэтуль тут паспелі «пагаспадарыць» «чорныя капацелі» — з двух снарадаў былі вывернуты ўзрывальнікі.
Небяспечныя знаходкі часоў Вялікай Айчыннай вайны былі абясшкоджаны і знішчаны групай размініравання.
Дзякуй Богу, што боепрыпасы знайшлі дарослыя, а калі б на іх месцы аказаліся дзеці, то не выключана паўтарэнне нядаўняй трагедыі, што адбылася ў Бярэзінскім раёне, калі падарваліся трое малалетніх вяскоўцаў, двое з якіх загінулі. Колькі яшчэ такіх смяротных напамінаў аб вайне хаваюцца у недрах зямлі, сказаць немагчыма, але дакладна, што нямала. І выявіць іх не ўяўляецца магчымым. А самае жудаснае, што ў смяротныя пасткі трапляюць дзеці, у якіх цікаўнасць, на жаль, пераважае над пачуццём самазахавання. Таму бацькам, настаўнікам і ўсім дарослым неабходна раз за разам перасцярагаць падрастаючае пакаленне: калі вы знайшлі невядомы металічны прадмет, не набліжайцеся, а тым больш, не чапайце яго. Паведаміце пра знаходку дарослым, гэта зберажэ ваша жыццё.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
На здымку: адзін са снарадаў.
Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей, что составляет 2172…
В Беларуси преобразовано несколько ботанических памятников природы республиканского значения. Это следует из постановлений Министерства природных…
На реках Беларуси ожидается рост уровней воды. Об этом рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по…
Сразу трое молодых специалистов пополнили коллектив Сенненского районного центра детей и молодежи. Среди них педагоги…
Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…
Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…