Цэлы склад боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны знойдзены паблізу вёскі Галашчакіна Багушэўскага сельсавета

Цэлы склад боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны знойдзены на гэтым тыдні паблізу вёскі Галашчакіна Багушэўскага сельсавета.

Работнікі КУПП «Мясцовыя паслугі» вялі лесанарыхтоўчыя работы ў лясным масіве непадалёку ад населенага пункта. Менаві­та яны заўважылі небяспечную знаходку — некалькі снарадаў ляжалі літаральна на паверхні зямлі — і выклікалі сапёраў. Дырэктар прадпрыемства Юрый Усачоў і старшыня Багушэўскага сельвыканкама Вячаслаў Багданаў арганізавалі часовае ачапленне небяспечнага ўчастка.

Спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы вайсковай часці 5524 унутраных войскаў МУС, якія прыбылі на выклік, выявілі 31 снарад, 11 узрывальнікаў і 1 ручную гранату. Усе бое­прыпасы маюць нямецкае паходжанне і нягледзячы на тое, што праляжалі ў зямлі больш за 70 гадоў, па ацэнцы спецыялістаў, уяўлялі рэальную пагрозу для жыцця.

Дарэчы, рабочыя КУПП «Мясцовыя паслугі» аказаліся не першымі, хто заўважыў арсенал. Дагэтуль тут паспелі «пагаспадарыць» «чорныя капацелі» — з двух снарадаў былі вывернуты ўзрывальнікі.

Небяспечныя знаходкі часоў Вялікай Айчыннай вайны былі абясшко­джаны і знішчаны групай размініравання.

Дзякуй Богу, што бое­прыпасы знайшлі дарослыя, а калі б на іх месцы аказаліся дзеці, то не выключана паўтарэнне нядаўняй трагедыі, што адбылася  ў Бярэзінскім раёне, калі падарваліся трое малалетніх вяскоўцаў, двое з якіх загінулі. Колькі яшчэ такіх смяротных напамінаў аб вайне хаваюцца у недрах зямлі, сказаць немагчыма, але дакладна, што нямала. І выявіць іх не ўяўляецца магчымым. А самае жудаснае, што ў смяротныя пасткі трапляюць дзеці, у якіх цікаўнасць, на жаль, пераважае над пачуццём самазахавання. Таму бацькам, настаўнікам і ўсім  дарослым неабходна раз за разам перасцярагаць падрастаючае пакаленне: калі вы знайшлі невядомы металічны прадмет, не набліжайцеся, а тым больш, не чапайце яго. Паведаміце пра знаходку дарослым, гэта зберажэ ваша жыццё.

 Вольга БАНДАРЭВІЧ.

 На здымку: адзін са снарадаў.

admin

Recent Posts

Руководство Сенненского района поздравило работников налоговых органов с профессиональным праздником

Уважаемые сотрудники и ветераны налоговых органов! Примите искренние поздравления с вашим профессиональным праздником – Днем…

1 час ago

«Волшебные витражи» доброго сердца Галины Даниловой

Вся трудовая деятельность и жизнь в целом Галины Даниловой, учителя начальных классов Белицкой СШ, связана…

19 часов ago

МЧС предупредило о факторах опасности при ливнях и грозах

Сегодня, 12 июля, местами по западу и в крайних северо-восточных районах республики ожидаются грозы. МЧС…

21 час ago

В Беларуси стартует основной этап вступительной кампании в вузы

В вузах Беларуси стартует основной прием документов от абитуриентов, сообщает БЕЛТА. Прием документов на бюджет…

23 часа ago

Первый день конкурса исполнителей эстрадной песни «Славянского базара» встречает сегодня Витебск

В первом туре XXXIV Международного конкурса исполнителей эстрадной песни "Витебск" 14 участников представят мировые хиты.…

23 часа ago

Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента

Глава государства Александр Лукашенко 11 июля заслушал телефонные доклады министра по чрезвычайным ситуациям Вадима Синявского…

23 часа ago