Пад такой назвай у Сянне ў мінулую суботу прайшлі масленічныя народныя гулянні. Нават даждлівае надвор’е не перашкодзіла многім жыхарам і гасцям райцэнтра прыйсці ў парк 40-годдзя Перамогі, каб весела адзначыць заканчэнне Масленіцы.
Удзельнікі канцэртнай праграмы — народныя гурты “Вясёлыя музыкі”, ”Вечарынка”, вакальная група Белаліпскага сельскага клуба, іншыя калектывы і выканаўцы мастацкай самадзейнасці — падбадзёрвалі прысутных. Адначасова наведвальнікі маглі пачаставацца смачнымі блінамі, набыць сувенірную прадукцыю Дома рамёстваў, праявіць сябе ў шматлікіх конкурсах і гульнях. Так, напрыклад, юнакі і мужчыны спрабавалі дастаць падарункі, размешчаныя на высокім драўляным слупе. Шматлюдна было і на пляцоўцы, дзе праходзілі спаборніцтвы па дартсе.
Дзетвара ж з захапленнем прымала ўдзел у разнастайных гульнях, якія арганізаваў раённы цэнтр дзяцей і моладзі.
Кульмінацыяй свята, вядома, стаў самы відовішчны рытуал масленіцы – спальванне чучала. Але і пасля гэтага гулянні не спыніліся: гучна іграла музыка, гандлёвыя рады райспажыўтаварыства працягвалі сваю працу, атракцыёны вабілі ўражаннямі ды прызамі.
Ганна КОРСАКАВА
Здымкі аўтара
В Вене состоялся показ художественного фильма "Черный замок" по мотивам романа белорусского писателя Владимира Короткевича. …
Беларусь планирует увеличить экспорт продукции АПК в Мексику. Беларусь и Мексика планируют расширить взаимный экспорт…
Мужской характер и командная сплоченность - именно эти качества определяют стиль работы дружного коллектива ПС…
Четверть века Михаил Лавицкий стоит на страже газовой безопасности региона. Работая слесарем Сенненского РГС (филиал…
В рамках участия в районном проекте по экологическому воспитанию на территории детского сада №3 г.…
Кукуруза на зерно, сахарная свекла, картофель, яблоки. На какой урожай рассчитывают арарии в Беларуси. На…