Хорошо показали себя борцы Сенненщины

Пачатак лютага для барцоў раёна быў насычаным на спартыўныя спаборніцтвы. Неаднаразова на рэспубліканскім узроўні гучалі імёны выхаванцаў Анатолія Кучынскага і Анатолія Рыбчанкі, трэнераў Сенненскай СДЮШАР.

Арцём Кацар, Мікалай Губарэвіч, Максім Кажарскі разам з трэнерамі Сенненскай СДЮШАР.

 Нашы землякі годна выступілі на спартакіядзе па грэка-рымскай барацьбе сярод школьнікаў 2006-2007 гадоў нараджэння. Усяго ў спартыўных баталіях прыняло ўдзел 318 чалавек. У кожнай вагавай катэгорыі было не менш за 30 спартсменаў. Яраслаў Пазнякоў (85 кг) стаў бронзавым прызёрам. “На працягу ўсіх спаборніцтваў ён паказваў добры вынік. Безумоўна, мог стаць чэмпіёнам, — адзначае Анатоль Рыбчанка. – Чаго не хапіла? Абмежаванасць удзелу ў рознага плану турнірах, выкліканая сённяшняй эпідэміялагічнай сітуацыяй”.

 Данііл Воранаў (вагавая катэгорыя 48 кг) стаў пятым. Ва ўпартым паядынку хлопец змагаўся за трэцяе месца пры ліку 6:6. Аднак уступіў. Яго сапернік, прадстаўнік з Гродна, святкаваў перамогу. У кроку ад фіналу па трох выйграных схватках былі Аляксей Раманенка і Данііл Красноўскі. 

 Вышэйшае спартыўнае майстэрства на барцоўскім дыване паказаў Арцём Кацар (вагавая катэгорыя 55 кг) на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па грэка-рымскай барацьбе сярод дарослых. Першае месца і выкананне нарматыву майстра спорту – перамога, якая заслугоўвае павагі. Былы выхаванец Сенненскай СДЮШАР сёння вучыцца ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву. Чэмпіён краіны, за плячыма якога — выступленні ў міжнародных турнірах, упэўнена робіць крокі ў вялікі спорт. Яму ёсць з каго браць прыклад, на каго раўняцца.

Яраслаў Пазнякоў разам са сваімі трэнерамі.

 У чэмпіянаце браў удзел і Максім Кажарскі. У вагавай катэгорыі 60 кг стаў другім. Наш зямляк не змагаўся ў фінале, яго кандыдатура была знята. І гэта рашэнне прынялі трэнеры ў сувязі з траўмай нагі спартсмена. Наперадзе ў Максіма яшчэ два ліцэнзійных турніры, каб атрымаць дазвол на ўдзел у Алімпійскіх гульнях.

 Чэмпіянат Рэспублікі вызначыў не толькі моцных атлетаў. Прыемна, што лепшым суддзёй спаборніцтва быў названы майстар спорту Мікалай Губарэвіч. Дарэчы, сенненец — былы выхаванец Анатолія Кучынскага і Анатолія Рыбчанкі. Хлопец звязаў сваё жыццё са спортам. Сёння працуе з дзецьмі ў Мінскім гарадскім цэнтры алімпійскага рэзерву па барацьбе імя А.Мядзведзя.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота прадастаўлена А.Рыбчанка.

 

 

 

 

admin

Recent Posts

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью — Снежанна Метелица яркий тому пример

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…

9 часов ago

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…

10 часов ago

Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности

Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности. Специализируется на изготовлении деревянных конструкций, деталей,…

11 часов ago

В Сенно водитель мотоцикла не справился с управлением

🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…

1 день ago

Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов Витебской области

Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…

1 день ago

В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий по противодействию незаконному обороту наркотиков

⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…

1 день ago