Сенненцев на днях выслушал депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва Анатолий Лукашов

Кожны прыезд дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў выбарчую акругу – гэта падзея: для мясцовай ўлады, выбаршчыкаў, чые інтарэсы ён прадстаўляе ў сталіцы. Не дзіўна таму, што кожны раз, калі праводзіцца прыём грамадзян, жадаючых расказаць аб сваіх праблемах хапае. Раённая ўлада таксама імкнецца высвятліць прычыны ўзнікнення тых ці іншых зваротаў. У час чарговага прыёму жыхароў раёна Анатоліем Лукашовым яму на дапамогу прыйшлі не толькі работнікі адпаведных службаў райвыканкама, але і кіраўнік раёна Анатолій Чараднік.

Кацярына Русіна – інвалід. Але яна ў стане сама сябе абслугоўваць. А вось муж, ён  таксама інвалід, мае патрэбу ў старонняй дапамозе, перасоўваецца ў інваліднай калясцы. Сям’я жыве у д. 6 па вул. Заводская. Пад’езды дома не маюць пандусаў, іншых прыстасаванняў, якія б дапамагалі чалавеку з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі спускацца ў двор дома. Русіны лічаць, што аптымальным варыянтам для іх было б абсталяванне пад’езда пад’ёмнай платформай. Са сваёй праблемай яны ўжо звярталіся ў вобласць. Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама спрабаваў дапамагчы інваліду, аднак знайсці сродкі на набыццё пад’ёмніка не ўдалося ні ў бюджэце, ні з дапамогай фундатараў. Магчыма пасля пісьма дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, накіраванага на адрас камітэта, пошукі выйсця з сітуацыі пачнуць весціся больш актыўна.

У Кацярыны Русінай ёсць прэтэнзіі да работы некаторых супрацоўнікаў Сенненскага РАУС. У сувязі з гэтым даручэнне дадзена начальніку аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Віктару Пракаповічу.

Востра ішло абмеркаванне звароту Ларысы Тарасенка і Галіны Фёдаравай, якія жывуць у райцэнтры ў д. 8 па вул. Чырвоны Кастрычнік. У дома фактычна адсутнічае гарачае водазабеспячэнне, неабгрунтавана высокі кошт цяпла, электраэнергіі ў месцах агульнага карыстання. Пра ўсё гэта камунальнікі добра ведаюць, нават прымалі меры, каб выправіць сітуацыю, дабіваліся часовага паляпшэння. Удзел у размове прымалі не толькі дэпутат і заяўнікі. Тлумачэнні давялося даваць службовым асобам РУП ЖКГ, даручэнні трымалі адказныя работнікі райвыканкама. Пасля выяснення ўсіх абставін, якія прывялі фактычна да ігнаравання праблем спажыўцоў паслуг камунальнага прадпрыемства, віноўнікі панясуць адказнасць. А сама сітуацыя ўзята на кантроль раённым выканаўчым камітэтам.

Яўна зацягнуўся, абвастраецца канфлікт паміж членам садовага таварыства “Прыазёрнае” Сяргеем Бязлюдавым і кіраўніцтвам кааператыва. Справа дайшла да адключэння электраэнергіі ў дачным  доме. Сяргей Бязлюдазў лічыць, што такія дзеянні незаконныя, нягледзячы на адказы атрыманыя ім з райвыканкама. Цяпер зварот, у тым ліку аб правамернасці спагнання ўзносу за карыстанне дадатковым участкам, будзе разгледжаны ва ўпраўленні юстыцыі аблвыканкама. Але думаецца ў дадзеным выпадку яўна напрашваецца зварот у суд.

Сенненцы звярталіся да Анатолія Лукашова не толькі па асабістых пытаннях. Анатолій Гарбуз, дырэктар Сенненскага ПМС, прыйшоў на прыём да дэпутата ў сувязі з рэзкім ростам плацяжоў за тэхніку, набытую прадпрыемствам у лізінг. Пры першапачатковых адлічэннях у 2,5% ад выручкі за 2016 год яны дасягнулі 38%.

-Пры такім падыходзе рэзка зніжаюцца нашы магчымасці плаціць падаткі ў бюджэт, заробак. Калі так будзе і далей, непазбежна паўстане пытанне існавання прадпрыемства, — упэўнены кіраўнік.

Пра сітуацыю Анатолій Лукашоў ведае. Яна мае месца і ў іншых прадпрыемствах меліярацыі, а таму патрабуе ўмяшання на ўзроўні Ураду. Туды з запытам дэпутат і мае намер звярнуцца, бо ўбачыў у гэтым не толькі праблему эканамічнага характару, але і сацыяльнага.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью — Снежанна Метелица яркий тому пример

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…

17 часов ago

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…

18 часов ago

Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности

Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности. Специализируется на изготовлении деревянных конструкций, деталей,…

19 часов ago

В Сенно водитель мотоцикла не справился с управлением

🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…

1 день ago

Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов Витебской области

Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…

1 день ago

В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий по противодействию незаконному обороту наркотиков

⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…

1 день ago