Есть потенциал. Сенненские борцы заняли вторые места в открытом всероссийском турнире

 Поспехам для юных барцоў СДЮШАР завяршыліся чарговыя спаборніцтвы. На гэты раз выхаванцы сенненскіх трэнераў Анатоля Рыбчанкі і Анатоля Кучынскага прынялі ўдзел у адкрытым усерасійскім турніры памяці Уладзіміра Заікі, які праходзіў у Санкт-Пецярбургу.

Сказаць аб тым, што спаборніцтвы сабралі самых годных, не сказаць нічога. Сваю моц дэманстравалі каманды з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Мурманска, Нарыльска, Пскова, Новасібірска, Літвы, Крыма, Казахстана, Мінска, Віцебска, а таксама Талачына. Нягледзячы на такую даволі сур’ёзную канкурэнцыю, сенненскія барцы Андрэй Мяцеліца (38 кг) і Уладзіслаў Леановіч (35 кг) не разгубіліся. Юнакі выйшлі ў фінал, па выніках якога занялі другія месцы.

Крыху не хапіла вопыту і ўдачы выхаванцу Анатоля Кучынскага Кірылу Фралову. Юнак дабраўся да паўфінала, саступіўшы ва ўпорнай барацьбе спартсмену з Мурманскай вобласці. На жаль, у кроку ад поспеху спыніўся і яшчэ адзін сенненец Аляксандр Палітыка.

Як адзначыў трэнер СДЮШАР Анатоль Рыбчанка, сапернікі былі сур’ёзныя, але нашы барцы паказалі сябе з добрага боку. Іх патэнцыял высока адзначылі і расійскія трэнеры.

Наступныя ж спаборніцтвы такога маштабу пройдуць у верасні 2017 года.

Ганна КОРСАКАВА. 

admin

Recent Posts

ФОТОФАКТ: Легкоатлетический пробег памяти П.М.Машерова собрал любителей спорта в Сенно в 37 раз

Ежегодный традиционный легкоатлетический пробег памяти Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда, уроженца Сенненщины Петра Машерова,…

17 часов ago

Минобороны: Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению прозрачности учений «Запад-2025»

Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению транспарентности и прозрачности совместных стратегических учений "Запад-2025". Об этом…

17 часов ago

Лукашенко про секрет успешного лидера: я безмерно уважаю и люблю свой народ, работаю, а не властвую

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью российскому журналу "Разведчик" ответил на вопрос, в чем секрет…

19 часов ago

Выездной прием граждан проведет начальник Сенненского РОВД Иван Орлов

16 сентября, с 10.00 до 11.00, в Ходцевском сельском исполнительном комитете: аг.Ходцы, ул.Парковая, 17, выездной…

20 часов ago