Напярэдадні 74-ай гадавіны Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі старшыня раённага выканаўчага камітэта Васілій Чараднік павіншаваў з гэтым святам ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, кавалера ордэна Айчыннай вайны ІІ ступені, ордэна Чырвонай Зоркі, жыхара гарадскога пасёлка Багушэўск Івана Міхалькова.
Кіраўнік раённай улады ўручыў ветэрану Ганаровую грамату Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за подпісам Мікалая Шарснёва.
Павіншавалі Івана Цімафеевіча і ўручылі падарункі старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Вілюга, работнікі Багушэўскай абласной бальніцы, якую больш за трыццаць гадоў узначальваў Міхалькоў. Вучаніца Багушэўскай школы Ангеліна Пруднікава ўручыла абаронцу Айчыны святочную паштоўку, зробленую рукамі дзяцей, і павіншавала шчырымі, пранікнёнымі вершамі. Песню “Дзень Перамогі” для ветэрана выканалі работнікі Дома культуры гарпасёлка.
Таццяна Буракова.
Воспитанников Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» с наступающими новогодними праздниками поздравили сотрудники Витебского пожарного аварийно-спасательного…
Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…
Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…
«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…
Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…