Да пасяўной павінны паспець

Прыйшла каляндарная вясна, а значыць хутка палеткі абудзіць рокат сельскагаспадарчай тэхнікі. Разам з галоўным інспектарам дзяржтэхнагляду Аляксандрам Масаловічам карэспандэнт «ГС» выехала ў некаторыя сельгаспрадпрыемствы, каб убачыць, наколькі гаспадаркі раёна падрыхтаваны да пасяўной.

У СУП «Саўгас імя Машэрава» тэхніка да выхаду ў поле з года ў год рыхтуецца грунтоўна і загадзя.  Як запэўніў галоўны інжынер Віталь Яблыкаў, сёлета машынна-трактарны парк да веснавых работ практычна гатовы. Засталіся дробязі, выправіць якія справа некалькіх дзён.

А вось у ААТ «Белая Ліпа» работы яшчэ непачаты край. Тры рухавікі ад­праўлены на Віцебскі маторарамонтны завод. Немалыя сродкі патрабуюцца на рамонт пасяўнога агрэгата АПП-6.

У час нашага візіту механізатар Мікалай Каранькоў разам з сынам Сяргеем рамантаваў пасяўны глебаапрацоўчы агрэгат «Лемкен Сапфір». Паводле слоў загадчыка майстэрні Івана Прусава, усе  механізатары па магчымасці самі даводзяць да ладу замацаваную за імі тэхніку.

У таварыстве 60-70% тэхнікі рамантуецца ў мехмайстэрні сельгаспрад­прыемства. У цэлым рамонтныя работы ў гаспадарцы вядуцца арганізавана.

Хапае працы і на рамонтным канвееры ў ААТ «Студзёнка». Яго стрым­лівала адсутнасць фінансавых сродкаў, неабходных для закупу запчастак. Зараз, дзякуючы выдаткаваным з раённага бюджэту на гэтыя мэты грошам, рамонтныя работы ў гаспадарцы актывізаваліся. У майстэрні з розных бакоў даносіўся грукат жалеза, каля агрэгатаў завіхаліся механізатары. Ім  засталося адрамантаваць пасяўны агрэгат АПП-6, сеялку Лемкен, на дыскатары замяніць дыскі. Неабходныя запчасткі закуплены.

Планамерна і актыўна  на працягу асенне-зімовага перыяду працавалі рамонтнікі ў ААТ «Сінягорскае». У гаспадарцы падрыхтаваны  да працы ў полі плугі, культыватары, два пасяўныя агрэгаты АПП-6. Вя­дзецца рамонт дыскатара «Рубін», бягучы рамонт энерганасычаных трактараў.

Перад інжынернай службай сельгаспрадпрыемстваў, механізатарамі стаіць задача падрыхтаваць згодна з распрацаваным графікам да тэхагляду трактары і трактарныя прычэпы. Да вызначанага часу неабходна прадставіць усю наяўную тэх­ніку, забяспечыць наяўнасць у трактарыстаў-машыністаў пасведчанняў і медыцынскай даведкі аб допуску да работы. Пра гэтыя і іншыя патрабаванні падчас аб’езду гаспадарак аграрыям нагадваў галоўны інспектар дзяржтэхнагляду Аляксандр Масаловіч.

Тэхагляд таксама павінен садзейнічаць якасці і тэмпу рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі. А значыць і правядзенню веснавых палявых работ у аптымальныя тэрміны.

Ларыса МУКАМОЛАВА.

 НА ЗДЫМКАХ: Іван Прусаў, загадчык майстэрні ААТ «Белая Ліпа», кантралюе рамонт; тэхніка на лінейцы гатоўнасці на мехдвары СУП «Саўгас імя Машэрава».

admin

Recent Posts

«Каникулы – время возможностей» – под таким названием прошли осенние каникулы для учащихся, посещающих Сенненский районный центр детей и молодежи

Посмотрите, как прошли осенние каникулы для учащихся, посещающих Сенненский районный центр детей и молодежи. С целью…

14 часов ago

Пенсия по инвалидности и возрасту. Что нужно знать?

На актуальные вопросы, касаемые пенсионного обеспечения, отвечает начальник отдела назначения пенсий и социальной поддержки управления…

14 часов ago

«Спадчына ў руках — пераемнасць традыцый» — под таким названием в Сенненском Доме ремесел открылась персональная выставка Сергея Грунтова

«Спадчына ў руках — пераемнасць традыцый» - под таким названием в Сенненском Доме ремесел открылась…

14 часов ago

Как доплата в ФСЗН поможет сформировать страховой стаж, пояснили в Минтруда

Плательщики налога на профессиональный доход могут добровольно доплачивать взносы на пенсионное страхование в Фонд социальной…

16 часов ago

В Сенненском районе горела баня

Сообщение о пожаре бани поступило в службу спасения из деревни Стриги Мошканского сельсовета в 04.01.…

19 часов ago

Лукашенко подписал распоряжение о награждении юбилейной медалью к 30-летию ВНС

Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко подписал 5 ноября распоряжение о награждении юбилейной медалью "30…

19 часов ago