Ва ўзроставай групе ад трох да пяці гадоў перамога прысуджана выхаванцы дзіцячага сада аграгарадка Какоўчына Ксеніі Паддубенец за малюнак «Беражыце лес ад пажару», другое месца — Святлане Цярэшчанка, якая наведвае тую ж установу, за малюнак «Лета ў лесе».
Пераможцамі сярод старэйшых дзяцей, ад 6 да 10 гадоў, сталі вучні Нямойтаўскай ДСБШ Карына Курс і Караліна Шалуха. Ім прысуджана першае месца за плакаты «Зрабі зямлю чысцей» і «Не хачу жыць на сметніцы Зямля». Другім месцам адзначаны малюнак «Захаваем прыроду ў яе прыгажосці» шасцігадовага Багдана Сірэнкі, вучня СШ №2 г.Сянно, трэцім — аплікацыі вучаніц Машчонскай школы Вікторыі Маладоўскай і Людмілы Матыгінай за аплікацыю на тканіне «На ўзлеску».
Журы адзначыла таксама за злабадзённасць тэматыкі і арыгінальную тэхніку выканання работы Карыны Вастраковай (СШ №1 г.Сянно), Аляксея Абушкевіча (СШ №2 г.Сянно), Паліны Лушчынскай (СШ №1 г.Сянно), Вольгі Хлышчанка (Беліцкая ДССШ), Яўгена Грачыхі і Сафіі Борыс (Студзёнкаўская ДССШ), Іі Марчанка (СШ №1 г.Сянно).
Іх работы і работы пераможцаў, а таксама шэраг іншых малюнкаў будуць удзельнічаць у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу.
Почетной грамотой районного исполнительного комитета за многолетний добросовестный труд, активное участие в ветеранском движении Сенненского…
Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей, что составляет 2172…
В Беларуси преобразовано несколько ботанических памятников природы республиканского значения. Это следует из постановлений Министерства природных…
На реках Беларуси ожидается рост уровней воды. Об этом рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по…
Сразу трое молодых специалистов пополнили коллектив Сенненского районного центра детей и молодежи. Среди них педагоги…
Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…