Калі праца прыносіць задавальненне

Ігар Сінкевіч пачынаў механізатарам яшчэ ў калгасе імя Гастэлы. Аднак, па прызнанні мужчыны, тэхніка — гэта не яго, а вось праца з жывёламі прыйшлася да спадобы. Вось ужо некалькі гадоў Ігар Сінкевіч шчыруе жывёлаводам у ААТ «Белая Ліпа».

Сваіх гадаванцаў цялятніка «Ладынец», а гэта 162 галавы, даглядае спраўна. У рацыёне маладняку заўсёды прысутнічаюць  сянаж, сена, канцэнтраты, кормасумесі. Паўнацэннае кармленне, сумленныя адносіны да сваіх абавязкаў і, як вынік, —  прывагі і адсутнасць падзяжу.

У свае дастаткова маладыя гады мужчына ўжо шматдзетны бацька. У Ігара і яго жонкі Алены выхоўваюцца чатыры дачушкі. Старэйшая Вікторыя набывае прафесію ў Віцебску. Меншыя, Віялета, Наталля і Сняжана, яшчэ вучацца ў Машчонскай школе. Дзесяцікласніца Віялета — сапраўдная гордасць для бацькоў. Нядаўна дзяўчынка атрымала дыплом I ступені ў другім (раённым) этапе рэспубліканскай алімпіяды па рускай і беларускай мовах. Віялета добра вучыцца, займаецца валейболам і настольным тэнісам, член школьнай зборнай па гэтых відах спорту. Малодшыя сястрычкі стараюцца ад яе не адставаць.

Любімая работа, дружная сям’я — вось сапраўдны скарб у жыцці Ігара Сінкевіча.

Ірына ХАСАНАВА

Фота аўтара

admin

Recent Posts

Владимир Бабичев провел личный прием граждан в Сенненском районе

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Бабичев в здании Богушевского сельского исполнительного комитета…

2 часа ago

Сенненщину посетила делегация из Китая

Представители китайской компании King Рeng посетили Сенненщину. В рамках визита обсудили с представителями районной власти…

3 часа ago

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь»

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны днямі наведалі шэраг музейных комплексаў Мінскай вобласці. Першай кропкай у патрыятычным маршруце…

3 часа ago

В Витебской области пройдет проверка системы оповещения

Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…

6 часов ago

У православных верующих начинается Петров пост

У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…

8 часов ago

Аграрии Беларуси заготовили почти 30% сенажа

 В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…

8 часов ago