Якім быў 2013 год для раёна у сферы спорту нам расказаў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Гардзецкі.
— Толькі за мінулы год у раёне было праведзена 90 спартыўных масавых мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел больш за сем тысяч чалавек. Штогод праходзяць у працоўных калектывах і сельсаветах спартакіяды, раённы чэмпіянат па валейболе. Праходзяць валейбольныя турніры і ў некаторых аграгарадках. Ёсць дасягненні. Другі год запар ФК «Будаўнік» у чэмпіянаце Віцебскай вобласці па футболе займае трэцяе месца.
У раёне праводзіцца пэўная работа па развіцці турызму. Летам штогод праходзяць турыстычныя злёты школьнікаў і працоўнай моладзі. Кожны год адкрываюцца новыя аб’екты аграэкатурызму.
У мінулым годзе завершаны рамонт спецыялізаванай залы грэка-рымскай барацьбы.
— Аляксандр Аляксеевіч, ці папаўняецца матэрыяльная база спартыўнай школы?
— Так, у 2013 годзе на набыццё спартыўнага інвертару было затрачана 630 млн рублёў. На сродкі раённага бюджэту пры садзейнічанні ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама для Сенненскай СДЮШАР набылі мікрааўтобус, выкупілі памяшканне былога кулінарнага цэха, што знаходзіцца па вуліцы Чырвоны Кастрычнік. У будынку будзе размешчана база біятлона. Падрыхтавана каштарысна-праектная дакументацыя на яго рэканструкцыю. Выдаткавана Br1,5 млрд з 4,5. У будынку з’явяцца раздзявальні, душавыя кабінкі, цір, саўна і інш. Прадугледжана Br500 млн на рамонт ФАКа…
— Капітальны рамонт будзе выкананы з элементамі мадэрнізацыі. Як пісалася ў «раёнцы» раней, плануецца зрабіць рамонт даху, замяніць падлогу новым штучным пакрыццём, памяняць асвятленне, вокны і дзверы, адрамантаваць і ўцяпліць раздзявальні, пабудаваць прыбіральні і душавыя кабінкі.
Беларуская федэрацыя футбола сумесна з сацыяльным праектам «Родная старонка дзецям» паабяцала выдзеліць сродкі на палатно для пляцоўкі па міні-футболе.
Важным складнікам ва ўмацаванні матэрыяльнай базы спартыўных аб’ектаў з’яўляюцца сродкі, якія атрымліваем за аказанне паслуг у сферы фізічнай культуры і спорту. Улетку — гэта пракат катамаранаў, ролікаў. Узімку — лыжнага інвентару, канькоў, а таксама аказанне платных паслуг па фітнэсе.
— Дзякуй, Аляксандр Аляксеевіч, за размову. Будзем спадзявацца, што ўсё запланаванае, спраўдзіцца ў гэтым годзе.
Гутарыла
Ірына ГАРБАЧОВА.
На здымках: так зараз выглядае зала грэка-рымскай барацьбы.
Фота прадастаўлены Сенненскай СДЮШАР.
На контроле в Комитете государственного контроля Витебской области находится вопрос заготовки травяных кормов для отрасли…
Ежегодный традиционный легкоатлетический пробег памяти Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда, уроженца Сенненщины Петра Машерова,…
Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению транспарентности и прозрачности совместных стратегических учений "Запад-2025". Об этом…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью российскому журналу "Разведчик" ответил на вопрос, в чем секрет…
16 сентября, с 10.00 до 11.00, в Ходцевском сельском исполнительном комитете: аг.Ходцы, ул.Парковая, 17, выездной…