Заместитель начальника отдела образования, спорта и туризма Сенненского райисполкома Александр Гордецкий: «Сенненцы — народ спортивный»

  Дзяржаўная палітыка ў вобласці фізічнай культуры і спорту накіравана, перш за ўсё, на ўмацаванне здароўя нацыі.

Якім быў 2013 год для раёна у сферы спорту нам расказаў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Гардзецкі.

— Толькі за мінулы год у раёне было праведзена 90 спартыўных масавых мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел больш за сем тысяч чалавек. Штогод праходзяць у працоўных калектывах і сельсаветах спартакіяды, раённы чэмпіянат па валейболе. Праходзяць валейбольныя турніры і ў некаторых аграгарадках. Ёсць дасягненні. Другі год запар ФК «Будаўнік» у чэмпіянаце Віцебскай вобласці па футболе займае трэцяе месца.

     Наша спартыўная шко­ла заўсёды старанна выконвае дзяржаўныя і рэгіянальныя праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту. У 2013 годзе дванаццаць спартсменаў — выпускнікоў школ раёна — залічаны ў спісачны склад нацыянальных каманд Рэспублікі Беларусь па розных відах спорту: сямёра з аддзялення біятлона, трое — лёгкай атлетыкі, двое — грэка-рымскай барацьбы. Сёння ў вучылішчах алім­пійскага рэзерву займаюцца 17 навучэнцаў нашага раёна. У 2013 годзе па выніках атэстацыі школы  аддзяленні лёгкай атлетыкі і грэка-рымскай барацьбы атрымалі статус спецыялі­заваных.

У раёне праводзіцца пэўная работа па развіцці турызму. Летам штогод праходзяць турыстычныя злёты школьнікаў і працоўнай моладзі. Кожны год адкрываюцца новыя аб’екты аграэкатурызму.

У мінулым годзе завершаны рамонт спецыялі­заванай залы грэка-рымскай барацьбы.

— Аляксандр Аляксеевіч, ці папаўняецца матэрыяльная база спартыўнай школы?

— Так, у 2013 годзе на набыццё спартыўнага інвертару было затрачана 630 млн рублёў. На сродкі раённага бюджэту пры садзейнічанні ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама для Сенненскай СДЮШАР набылі мікрааўтобус, выкупілі памяшканне былога кулінарнага цэха, што зна­ходзіц­ца па вуліцы Чырвоны Кастрычнік. У будынку бу­дзе размешчана база біятлона. Падрыхтавана каштарысна-праектная дакументацыя на яго рэканструкцыю. Выдаткавана Br1,5 млрд з 4,5. У будынку з’явяцца раздзявальні, душавыя кабінкі, цір, саўна і інш. Прадугледжана Br500 млн на рамонт ФАКа…

       — Капітальны рамонт фізкультурна-аздараўленчага комплексу г.Сянно — доўгачаканая мара сенненцаў…

— Капітальны рамонт будзе выкананы з элементамі мадэрнізацыі. Як пісалася ў «раёнцы» раней, плануецца зрабіць рамонт даху, замяніць падлогу новым штучным пакрыццём, памяняць асвятленне, вокны і дзверы, адрамантаваць і ўцяпліць раздзявальні, пабудаваць прыбіральні і душавыя кабінкі.

Беларуская федэрацыя футбола сумесна з сацыяльным праектам «Родная старонка дзецям» паабяцала выдзеліць срод­кі на палатно для пляцоўкі па міні-футболе.

Важным складнікам ва ўмацаванні матэрыяльнай базы  спартыўных аб’­ектаў з’яўляюцца срод­кі, якія атрымліваем за аказанне паслуг у сферы фізічнай культуры і спорту. Улетку — гэта пракат катамаранаў, ролікаў. Узімку — лыжнага інвентару, канькоў, а таксама аказанне платных паслуг па фітнэсе.

— Дзякуй, Аляксандр Аляксеевіч, за размову. Будзем спа­дзявацца, што ўсё запланаванае, спраўдзіцца ў гэтым годзе.

Гутарыла

Ірына ГАРБАЧОВА.

 На здымках: так зараз выглядае зала грэка-рымскай барацьбы.

Фота прадастаўлены Сен­­ненскай СДЮШАР.

admin

Recent Posts

На Сенненщине дан старт массовой уборочной страде

На Сенненщине дан старт массовой уборочной страде-2025. Традиционный праздник «Зажинки» прошел в урочище д.Догановка ОАО…

14 часов ago

Кормоуборочный комбайн сгорел в поле в Сенненском районе

Кормоуборочный комбайн сгорел в поле, сообщили в Сенненском РОЧС. Возгорание техники ОАО "Студёнка" произошло вблизи…

14 часов ago

Ожидается ухудшение погоды, грозы, очень сильные ливни, шквалы ветра и град: МЧС предупреждает

📢 МЧС предупреждает! Сегодня ожидается ухудшение погоды, грозы, очень сильные ливни, шквалы ветра и град❗️…

15 часов ago

Тематическая игровая программа «Мы – помним! Мы – гордимся!» прошла в д. Романовка Сенненского района

Благодарностью советскому народу за проявленные самоотверженность и мужество, песнями военных лет, танцами во имя Великой…

16 часов ago

ГАИ напомнила о правилах безопасности в грозу и сильный дождь

ГАИ напомнила о правилах безопасности в грозу и сильный дождь. Об этом БЕЛТА сообщили в…

16 часов ago

В январе — июне в Беларуси произвели сельхозпродукции на Br12,4 млрд

В январе - июне 2025 года в секторах всех категорий производство продукции сельского хозяйства в…

17 часов ago