На Сенненшчыне пройдзе конкурс па зімовай рыбалцы і прыгатаванні юшкі.
Мерапрыемства для працуючай моладзі прадпрыемстваў і ўстаноў раёна на прызы Сенненскага райкама БРСМ адбудзецца 19 студзеня. Яно пачнецца ў 10 гадзін у Парку 40-годдзя Перамогі ў Сянне.
У конкурсе на лепшых рыбакоў і кухараў працуючая моладзь будзе змагацца трэцюю зіму запар. Сёлета арганізатары абяцаюць яшчэ больш прызоў і сюрпрызаў.
Пераможцаў конкурсу рыбакоў вызначаць у трох намінацыях: “Самы юны ўдзельнік”, “Самы вялікі ўлоў” і “Самы маленькі ўлоў”. У конкурсе па прыгатаванні юшкі – у намінацыях “Лепшая падача стравы”, “Самая смачная юшка” і “Лепшая прэзентацыя стравы”.
Пакуль адны будуць спаборнічаць у лоўлі рыбы і прыгатаванні юшкі, іншыя – усе ахвотныя – змогуць размяцца падчас лыжнай гонцы.
Усяго ў мерапрыемстве прымуць удзел каля 150 удзельнікаў з ліку працуючай і вучнёўскай моладзі.
Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению транспарентности и прозрачности совместных стратегических учений "Запад-2025". Об этом…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью российскому журналу "Разведчик" ответил на вопрос, в чем секрет…
16 сентября, с 10.00 до 11.00, в Ходцевском сельском исполнительном комитете: аг.Ходцы, ул.Парковая, 17, выездной…
Посвятить себя культуре и знаниям — по-другому и не скажешь о профессиональном пути Нины Григорьевны…
Уважаемые работники и ветераны библиотечной системы Сенненского района! Примите самые теплые поздравления с наступающим профессиональным…
В школах Беларуси горячее питание организовано для более чем 1 млн учащихся. Об этом БЕЛТА…