Спортивный «папа-зал» открыли в Сенно

З карысцю праводзіць час, займаючыся спортам разам са сваімі дзецьмі, маюць магчымасць таты Сенненшчыны. На базе фізкультурна-спартыўнага комплексу “Алімп” пачала працаваць зала для татаў.

“Папа-зал” — унікальны рэспубліканскі праект, ідэйным натхняльнікам якога з’яўляецца БРСМ, накіраваны на прапаганду здаровага ладу жыцця, папулярызацыю адказнага бацькоўства і сямейных каштоўнасцей. Яго сутнасць у тым, каб даць маладым татам магчымасць патрэніравацца, а таксама пагуляць у рухомыя гульні са сваімі дзецьмі ў выхадны дзень або вячэрні час. Такія залы ўжо працуюць ва ўсіх абласцях краіны.

 У Сянне праект увасоблены ў жыццё дзякуючы падтрымцы раённай улады, камісіі па справах непаўналетніх, а таксама сектара спорту і турызму райвыканкама, які ў суботу і ня­дзелю з 17.00 да 18.30 на бясплатнай аснове прадаставіў пляцоўку для заняткаў.

 Звяртаючыся да прысутных на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця залы, Зоя Фаміна, намеснік старшыні райвыканкама, падкрэсліла, што гэты праект дапаможа бацькам больш часу право­дзіць са сваімі дзецьм — тут і асабісты прыклад і моцная падтрымка ў першых спартыўных пачынаннях. Яна выказала спадзяванне, што зала не будзе пуставаць, бо кожны знойдзе тут справу па душы. 

 На думку Марыны ­Наваковіч, першага сакратара РК ГА “БРСМ”, праект на руку і мамам, якія  некалькі вольных гадзін змогуць патраціць на сябе альбо на хатнія справы.

 “Такая форма баўлення часу прынясе карысць не толькі нам, але і нашым дзецям, — адзначыў Дзмітрый Беразнеў, адзін з бацькоў. — Больш таго, “папа-зал” можа стаць месцам для пачатку сапраўднага сяброўства паміж сем’ямі”.

 У Сянне старт мола­дзеваму праекту далі незвычайна — ваенна-тактычнай гульнёй лазертаг, паўдзельні­чаць у якой запрасілі жадаючых татаў з дзецьмі. Каля двух гадзін на пляцоўцы панаваў сапраўдны дух спаборніцтва. Напамінам аб гульні і прыемна праве­дзеным часе дарослым і юным сенненцам будуць нагадваць памятныя значкі з сімволікай “папа-зал” ад ­РК ГА “БРСМ”.

 

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Неделя мобильности» проходит на Сенненщине

По инициативе Минприроды Республики Беларусь с 16 по 22 сентября 2025 года в стране проводится…

51 минута ago

В Сенненской СДЮШОР появился новый микроавтобус

В Сенненской СДЮШОР появился новый микроавтобус! Это стало возможным благодаря поддержке управления спорта и туризма…

1 час ago

Для тельцов неделя пройдет в спокойном ритме: гороскоп с 16 по 21 сентября

Овен (21 марта — 20 апреля). В финансовых вопросах проявите терпение. Крупные траты отложите. Прошлые…

5 часов ago

Киш с курицей и грибами: жительница д. Рассвет Ольга Козлова поделилась любимым рецептом

Этот несладкий пирог с разнообразной начинкой и яично-сливочной заливкой готовят из рубленого теста. В рецепте,…

6 часов ago

Лукашенко накануне Дня народного единства вручает госнаграды

Президент Беларуси Александр Лукашенко вручает государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония проходит во…

6 часов ago

О выдаче повторных свидетельств пояснили в отделе загса Сенненского райисполкома

Часто в отдел загса Сенненского райисполкома граждане обращаются по вопросам получения повторных свидетельств о рождении,…

7 часов ago