В ОАО «Белая Липа» ведут пахоту

 

   На палетках ААТ «Белая Ліпа» ў гэтыя дні працуе тры трактары, якія вядуць ворыва
    — Рыхтуем глебу пад сяўбу азімага рапсу, — расказаў Дзмітрый Людчык, дырэктар акцыянернага таварыства. — На энерганасычаным трактары «Беларус-3022» работу арганізавалі ў дзве змены. Змяняючы адзін аднаго, на ім працуюць Андрэй Макараў і Мікалай Каранькоў.
    Андрэй Макараў свой рабочы дзень пачынаў на полі за вёскай Тыльцы, дзе папярэдне ўнеслі гліфасаты. Для механізатара гэта была першая змена на ворыве. Яшчэ некалькі дзён таму ён на КВК вёў нарыхтоўку кармоў. На рахунку Андрэя Макарава каля 7 тыс. тон зялёнай масы.         Такі аб’ём забяспечаны дзякуючы амаль штодзённаму перавыкананню даведзенага задання.
     — Сістэма аплаты ў сельгасарганізацыі распрацавана так, каб стымуляваць работнікаў да высокапрадукцыйнай працы. У прыватнасці, звышнарматыўная выпрацоўка аплачваецца з павышаючым каэфіцыентам. Мы прымяняем яе і на ворыве, — тлумачыць Дзмітрый Людчык.
    Як ставяцца да такой сістэмы аплаты працы механізатары? Андрэя Макарава яна задавальняе.
     — Калі працаваць без перакураў, то з нормай справіцца не праблема. Далей толькі падлічвай заробак. Праўда, важна, каб тэхніка працавала без збояў, прастояў. А гэта ўжо работа іншых людзей, кіраўніцтва і спецыялістаў сельгасарганізацыі. Іншы раз нават канфлікты па гэтай прычыне здараюцца, але яны толькі на карысць справе, — лічыць Андрэй Макараў.
Аляксандр ЛАЗЮК.
НА ЗДЫМКУ: Андрэй Макараў на полі, дзе вя¬дзецца ворыва глебы пад азімы рапс.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Фрагмент костяной подвески III тысячелетия до нашей эры нашли под водой археологи в Сенненском районе

Фрагмент костяной подвески III тысячелетия до нашей эры нашли под водой археологи в Сенненском районе,…

6 часов ago

Чтобы дороги были в порядке: сенненские дорожники выполняют работы по ремонту дорог Н-3505 и Н-3507

В эти летние дни сотрудники филиала Сенненское ДРСУ №146 КУП «Витебскоблдорстрой» выполняют работы по текущему…

7 часов ago

Во время уборочной кампании сенненские правоохранители привлекают незанятых в экономике лиц

Для оказания помощи аграриям во время уборочной кампании правоохранители привлекают незанятых в экономике лиц, состоящих…

8 часов ago

Сегодня свой профессиональный праздник отмечают железнодорожники Беларуси

Сегодня свой профессиональный праздник отмечают железнодорожники Беларуси. Дежурных по станции зачастую называют дирижерами стальных магистралей. Именно…

9 часов ago

Сколько пустующих домов продали в Беларуси в II квартале, рассказали в Госкомимуществе

Сколько пустующих домов продали в Беларуси в II квартале, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Государственного комитета…

10 часов ago

От мечты о школе к спасению жизней

Зона ответственности Ольги Закревской, заведующего Пурплевским ФАПом, охватывает обширную территорию. Фельдшер обслуживает 20 деревень, где…

1 день ago