Больш за 30 навучэнцаў з 11 устаноў адукацыі сабраліся ў СШ №2 г.Сянно, каб падзяліцца вынікамі сваіх даследванняў па вывучэнні культурнай, прыроднай і гістарычнай спадчыны малой радзімы. Рабоце секцый папярэднічала лінейка. Урачыстым момантам яе стаў вынас сцяга Сенненскага раёна. Словы віншаванняў і падтрымкі ў адрас юных краязнаўцаў выказала метадыст па выхаваўчай рабоце аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіна Жыгунова. Звяртаючыся да падрастаючага пакалення, яна падкрэсліла, што без ведання гісторыі сваёй малой радзімы немагчыма стаць сапраўдным патрыётам Беларусі.
Доследныя работы былі прадстаўлены ў пяці намінацыях: “Мае знакамітыя землякі”, “Мая сям’я — мой гонар”, “Гісторыка-культурная і прыродная спадчына майго раёна”, “Мы шануем герояў імёны” і “Гісторыя аднаго музейнага экспаната”. Кожнае выступленне суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй. Юных дакладчыкаў падтрымлівалі іх кіраўнікі з ліку настаўнікаў.
Для многіх удзельнікаў злёту падобнае даследванне — першы “навуковы” досвед у іх жыцці. Аднак нягледзячы на юны ўзрост даследчыкаў, падыходы для ацэнкі іх работ былі выпрацаваны самыя сур’ёзныя. У першую чаргу журы, у складзе якога былі настаўнікі гісторыі, супрацоўнікі раённага гісторыка-краязнаўчага музея, педагогі раённага цэнтра дзяцей і моладзі і інш., ацэньвала навізну і аўтарскія пошукі. Недастаткова прадставіць агульна вядомую інфармацыю з падручнікаў, энцыклапедый і іншых адкрытых крыніц, важна адлюстраваць сапраўды невядомыя старонкі гісторыі малой радзімы, суаднесці іх са знакавымі падзеямі ў жыцці краіны. А такіх каштоўных знаходак, унікальных фактаў і жыццёвых гісторый, як засведчыў злёт, у запасніках школьных музеяў захоўваецца нямала. Усё гэта павінна стаць набыткам шырокага кола насельніцтва раёна,у тым ліку і праз публікацыі краязнаўчых матэрыялаў у раённай газеце “Голас Сенненшчыны”, упэўнены адзін з членаў журы Аляксандр Бараноўскі. Для сённяшніх школьнікаў ён — лепшы прыклад таго, як захапленне можа перарасці ў справу ўсяго жыцця: у школьныя гады Аляксандр таксама быў у шэрагу юных краязнаўцаў, а цяпер з’яўляецца магістрантам гістфака ВДУ імя П.М.Машэрава.
Вынікі раённага злёту былі падведзены падчас урачыстай лінейкі. Пераможцы былі вызначаны ў кожнай намінацыі. Подзвігу партызанкі, настаўніцы Какоўчынскай школы Ганны Ляшко прысвяцілі сваю работу васьмікласнікі Какоўчынскай ДССШ Анастасія Гаравец і Дзмітрій Кавалеўскі. Тэму лёсу чалавека ў Вялікай Айчыннай вайне працягнулі пяцікласнікі Яўген Капітонаў і Дзмітрый Хлышчанка з Ульянавіцкай ДСБШ, якія даследвалі маючыя ў школьным музеі дакументы партызанскай сям’і Гаралёвых. Невядомыя старонкі з біяграфіі знакамітага ўраджэнца Сенненшчыны, беларускага паэта Тадэвуша Лады-Заблоцкага раскрывала Вераніка Кішковіч з Машчонскай ДССШ. З культурнай спадчынай вёскі Канстантова пазнаёміла журы і ўдзельнікаў злёту адзінаццацікласніца з Машканскай ДССШ Вікторыя Стук. А вось Назарыя Сірэнка, вучаніца 8 класа СШ №2 г.Сянно, прасачыла, якія традыцыі святкавання старажытнага абраду дажынак існавалі ў яе радаводзе. Шэраг аўтараў адзначаны дыпломамі другой і трэцяй ступеняў, а таксама падзякамі.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
Фота аўтара.
Вся трудовая деятельность и жизнь в целом Галины Даниловой, учителя начальных классов Белицкой СШ, связана…
Сегодня, 12 июля, местами по западу и в крайних северо-восточных районах республики ожидаются грозы. МЧС…
В вузах Беларуси стартует основной прием документов от абитуриентов, сообщает БЕЛТА. Прием документов на бюджет…
В первом туре XXXIV Международного конкурса исполнителей эстрадной песни "Витебск" 14 участников представят мировые хиты.…
Глава государства Александр Лукашенко 11 июля заслушал телефонные доклады министра по чрезвычайным ситуациям Вадима Синявского…
Разный подход в вопросах благоустройства не мешает Николаю Городецкому и Наталье Григорьевой из д. Моссоры…