Юные исследователи Сенненщины собрались на днях в СШ№2 г. Сенно

  Сёлета райцэнтр адзначае юбілей — 575-годдзе з даты  першага згадвання ў летапісах. Гэтай знакавай падзеі прысвечаны рэгіянальны краязнаўчы праект “Мой край — мая Сенненшчыны”. Адным з яго цэнтральных мерапрыемстваў стаў краязнаўчы злёт  школьнікаў,

Больш за 30 навучэнцаў з 11 устаноў адукацыі сабраліся  ў СШ №2 г.Сянно, каб падзяліцца вынікамі сваіх даследванняў па вывучэнні культурнай, прыроднай і гістарычнай спадчыны малой радзімы. Рабоце секцый папярэднічала лінейка. Урачыстым момантам яе стаў вынас сцяга Сенненскага раёна. Словы віншаванняў і падтрымкі ў адрас юных краязнаўцаў выказала метадыст па выхаваўчай рабоце аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіна Жыгунова. Звяртаючыся да падрастаючага пакалення, яна падкрэсліла, што без ведання гісторыі сваёй малой радзімы немагчыма стаць сапраўдным патрыётам Беларусі.

Доследныя работы былі прадстаўлены ў пяці намінацыях: “Мае знакамітыя землякі”, “Мая сям’я — мой гонар”, “Гісторыка-культурная і прыродная спадчына майго раёна”, “Мы шануем герояў імёны” і “Гісторыя аднаго музейнага экспаната”. Кожнае выступленне суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй. Юных дакладчыкаў  падтрымлівалі іх кіраўнікі з ліку настаўнікаў.

Для многіх удзельнікаў злёту падобнае даследванне — першы “навуковы” досвед у іх жыцці. Аднак нягледзячы на юны ўзрост даследчыкаў, падыходы для ацэнкі іх работ былі выпрацаваны самыя сур’ёзныя. У першую чаргу журы, у складзе якога былі настаўнікі гісторыі, супрацоўнікі раённага гісторыка-краязнаўчага музея, педагогі раённага цэнтра дзяцей і моладзі і інш., ацэньвала навізну і аўтарскія пошукі. Недастаткова прадставіць агульна вядомую інфармацыю з падручнікаў, энцыклапедый і іншых адкрытых крыніц, важна адлюстраваць сапраўды невядомыя старонкі гісторыі малой радзімы, суаднесці іх са знакавымі падзеямі ў жыцці краіны. А такіх каштоўных знаходак, унікальных фактаў і жыццёвых гісторый, як засведчыў злёт, у запасніках школьных музеяў захоўваецца нямала. Усё гэта павінна стаць набыткам шырокага кола насельніцтва раёна,у тым ліку і праз публікацыі краязнаўчых матэрыялаў у раённай газеце “Голас Сенненшчыны”, упэўнены адзін з членаў журы Аляксандр Бараноўскі. Для сённяшніх школьнікаў ён — лепшы прыклад таго, як захапленне можа перарасці ў справу ўсяго жыцця: у школьныя гады Аляксандр таксама быў у шэрагу юных краязнаўцаў, а цяпер з’яўляецца магістрантам гістфака ВДУ імя П.М.Машэрава.

 Вынікі раённага злёту былі падведзены падчас урачыстай лінейкі. Пераможцы былі вызначаны ў кожнай намінацыі. Подзвігу партызанкі, настаўніцы Какоўчынскай школы Ганны Ляшко прысвяцілі сваю работу васьмікласнікі Какоўчынскай ДССШ Анастасія Гаравец і Дзмітрій Кавалеўскі. Тэму лёсу чалавека ў Вялікай Айчыннай вайне працягнулі пяцікласнікі Яўген Капітонаў і Дзмітрый Хлышчанка з Ульянавіцкай ДСБШ, якія даследвалі маючыя ў школьным музеі дакументы партызанскай сям’і Гаралёвых. Невядомыя старонкі з біяграфіі знакамітага ўраджэнца Сенненшчыны, беларускага паэта Тадэвуша Лады-Заблоцкага раскрывала Вераніка Кішковіч з Машчонскай ДССШ. З культурнай спадчынай вёскі Канстантова пазнаёміла журы і ўдзельнікаў злёту адзінаццацікласніца з Машканскай ДССШ Вікторыя Стук. А вось Назарыя Сірэнка, вучаніца 8 класа СШ №2 г.Сянно, прасачыла, якія традыцыі святкавання старажытнага абраду дажынак існавалі ў яе радаводзе. Шэраг аўтараў адзначаны дыпломамі другой і трэцяй ступеняў, а таксама падзякамі.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Фота аўтара. 

admin

Recent Posts

Абитуриенту: примерить форму правоохранителя

Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…

23 минуты ago

Лукашенко присудил спецпремию «Белорусский спортивный Олимп» 2025 года

Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…

51 минута ago

На Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин

«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…

2 часа ago

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!»

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…

5 часов ago

Указом Президента в Беларуси дополнительно отрегулирована деятельность банков

Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…

22 часа ago

На «прямую телефонную линию», которую провел председатель Сенненского районного исполнительного комитета Александр Клячин, поступило 10 звонков

 На «прямую телефонную линию», которую провел в минувшую субботу  председатель районного исполнительного комитета Александр Клячин,…

22 часа ago