Categories: Важное

На Сенненщине продолжаются работы по наведению порядка на земле и благоустройству населенных пунктов

     На Сенненшчыне працягваюцца работы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Пра тое, як яны арганізаваны на тэрыторыі Студзёнкаўскага сельсавета, расказвае старшыня сельвыканкама Алег БАРЫТКА.

— Распрацаваны план мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні на 2017 год. У гэтай справе будуць задзейнічаны сельгаспрадпрыемствы і арганізацыі сацыяльнай сферы, размешчаныя на тэрыторыі нашага сельсавета. Іх работнікі навядуць парадак ля адміністрацыйных будынкаў, а таксама прымуць удзел у суботніках і працоўных дэсантах, што пройдуць на землях агульнага карыстання.

Летась асноўныя намаганні па добраўпарадкаванні былі накіраваны на навядзенне парадку на воінскіх пахаваннях (вёскі Пустынкі, Новае Сяло, Алексінічы), рамонт дарожнага пакрыцця (вёскі Расвет, Студзёнка, Алексінічы). Сёлета ў планах значацца падсыпка, грэйдзіраванне дарог па вуліцах Школьная ў Алексінічах і Цвяточная — у Сінягорскім.

Пэўная работа праводзіцца па рэалізацыі Указа Прэзідэнта №100 “Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці закінутых і старых дамоў у сельскай мясцовасці”. Летась знесена 5 старых дамоў у вёсках Машкі, Вітунь, Алексінічы, Леснікова, Бор. Падрыхтаваны ўсе неабходныя дакументы на знос двух дамоў у Вітуні і Александрова. Яшчэ тры дамы ў вёсках Машкі, Леснікова, Града будуць знесены па заявах грамадзян.

Для збору цвёрдых бытавых адходаў з дапамогай шэфаў з Віцебска набылі і ўстанавілі кантэйнеры ў вёсках Келісы, Новае Сяло, Расвет. У бягучым годзе сем новых кантэйнераў прадаставіла РУП ЖКГ, якія плануецца ўстанавіць у вёсках Аўчынкава, Савінічы, Целяшоўшчына, Кавалі. Вывазам смецця займаецца РУП ЖКГ і КУП “Наш клопат”. І ўсё ж тэма несанкцыянаваных звалак не губляе злабадзённасці, лічыць Алег Барытка. Смеццевыя звалкі на ўскраінах вёсак, што даўно сталі звыклым пейзажам, неабходна ліквідаваць.

Вострым застаецца і праблема барацьбы з баршчэўнікам Сасноўскага. У 2016 годзе хімічная апрацоўка “зялёнага агрэсара” была праведзена на плошчы 0,5 га. У маі бягучага года гэта работа будзе працягнута ў Копцах і Сінягорскім. Згодна са спецыяльнай праграмай па барацьбе з баршчэўнікам на гэтыя мэты выдаткавана 1000 рублёў.

— Хацелася б узгадаць пра воінскія пахаванні загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны. Яны таксама не выпадаюць з нашага поля зроку. У вёсцы Курэйшына знаходзіцца пахаванне 13 мірных жыхароў, членаў сямей партызан. Да Дня святкавання 72-ой гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, пахаванне будзе прыведзена ў належны стан.

Уся наша праца накіравана на тое, каб зрабіць больш камфортным жыццё вяскоўцаў. Добраўпарадкаванне праводзіцца для людзей. У гэтым плане актыўна супрацоўнічаем са старэйшынамі вёсак, якія падказваюць нам праблемы, што патрабуюць аператыўнага вырашэння.

Адна з такіх, заўважае кіраўнік сельсавета, добраўпарадкаванне вясковых могілак. На тэрыторыі сельсавета іх 24. З кожным годам колькасць закінутых узгоркаў-магіл павялічваецца, драўляныя агароджы прыходзяць у непрыгоднасць, тэрыторыя могілак зарастае кустоўем і пустазеллем, на вываз смецця патрэбен транспарт… Усе гэтыя пытанні мясцовыя ўлады імкнуцца вырашаць з удзелам насельніцтва.

— Хацелася б звярнуцца да жыхароў нашых вёсак, а таксама да тых, хто прыязджае да нас, каб навесці парадак на месцах пахавання сваіх родных і блізкіх, з просьбай не пакідаць смецце на тэрыторыі могілак — для гэтага ёсць спецыяльна абуладкаваныя месцы, — падкрэслівае Алег Барытка. — І яшчэ, прыбіраючы магілы сваіх блізкіх, кіньце вокам і на суседнія. Магчыма, там няма, каму прыбрацца, а таму не пашкадуйце некалькі хвілін, каб навесці і на іх парадак.

Прапановы па добраўпарадкаванні прымаюцца па тэлефонах: 2-39-21, 2-39-25.

Ларыса МУКАМОЛАВА.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Производство молока, инвестиции. Какие точки роста на пятилетку видит руководство Витебской области

Инвестиции, модернизация в АПК, развитие молочного производства, туризм - на что будут делать ставку в…

13 часов ago

Семья Ковальковых из Сенно стали участниками республиканского спортивного фестиваля многодетных семей

Вместе способны на многое. Это в очередной раз доказала семья Ковальковых из райцентра. Единство, сплоченность…

14 часов ago

Сенненец Артём Федорович в свои 12 лет является кандидатом в мастера спорта по футзалу

Сенненец Артём Федорович в свои 12 лет является кандидатом в мастера спорта по футзалу. Более…

15 часов ago

ФОТОФАКТ: На Сенненщине проходит республиканский субботник

ФОТОФАКТ: на Сенненщине как и по всей стране проходит республиканский субботник. Это давняя и добрая…

16 часов ago

Информационно-просветительская площадка для 10 многодетных семей Витебской области, в которых отцы являются священнослужителями, прошла в Богушевском детском социальном пансионате «Лучезарный»

В рамках Недели родительской любви в Богушевском детском социальном пансионате «Лучезарный» прошла информационно-просветительская площадка для…

1 день ago

Учащиеся Мошканской школы посетили Оршанский колледж

У учащихся Мошканской школы была возможность посмотреть, где готовят будущих железнодорожников. В рамках профориентационной работы…

1 день ago