Адносна цёплы пачатак сакавіка ў гэтым годзе здзвінуў тэрміны раставання лёду.
Ужо сёння можна гаварыць, што яго надзейнасць зманлівая, а значыць небяспечная, выказвае сваю занепакоенасць Уладзімір Станкевіч, старшыня раённай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах. «Вясновы лёд рэзка адрозніваецца ад восеньскага і зімовага. Ён можа быць не такі трывалы, як гэта здаецца на першы погляд, —адзначае Уладзімір Пятровіч. — Вясновы лёд не папярэджвае, ён правальваецца пад нагамі чалавека, ператвараючыся ў ледзяную кашыцу».
Перамяшчэнне па ім звязана з вялікай небяспекай для жыцця. Звяртаючыся да жыхароў Сенненшчыны, а ў прыватнасці, да рыбаловаў-аматараў, якія яшчэ асмельваюцца выходзіць на лёд, Уладзімір Станкевіч просіць быць крайне ўважлівымі. Пры сабе неабходна мець выратавальную камізэльку, вяроўку даўжынёй 15-20 метраў з пятлёй на адным канцы і грузам вагой 400-500 грамаў на другім. Будзьце асцярожныя, не выходзьце на лёд, калі яго таўшчыня ў выніку раставання складае менш за сем — дзесяць сантыметраў.
З года ў год мы не перастаём нагадваць, што лепшая перасцярога — прафілактыка. Таму, паважаныя сенненцы, абавязкова папярэджвайце сваіх родных, дзяцей аб небяспечнасці вясновага лёду.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…
Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…
«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…
Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…
На «прямую телефонную линию», которую провел в минувшую субботу председатель районного исполнительного комитета Александр Клячин,…