За прошлый год в РУП ЖКХ выявлено три коррупционных преступлений

За мінулы год у РУП ЖКГ выяўлена тры карупцыйныя злачынствы, якія здзейснілі асобы, што згодна са сваімі службовымі абавязкамі распараджаліся матэрыяльнымі каштоўнасцямі.

 Пажыўным грунтам для гэтага стала шырока распаўсюджанае парушэнне вытворча-тэхналагічнай дысцыпліны, адсутнасць належнага ўліку матэрыяльных каштоўнасцей. Для прыкладу спашлёмся на ўлік навагодніх цацак. Для ўпрыгажэння галоўнай ёлкі раёна штогод набываюцца электрычныя гірлянды, іншыя ўпрыгажэнні. Але, як паказала нядаўняя праверка, праведзеная членамі раённай камісіі па барацьбе з карупцыяй, матэрыяльныя каштоўнасці не перададзены на адказнае захоўванне. Дакладней, па дакументах адпісаны галоўнаму энергетыку арганізацыі, а захоўваюцца на складзе. Доступ да іх маюць не толькі два чалавекі.

 І такіх прыкладаў хапае. У тым ліку з будаўнічым матэрыялам, тэхнікай, разукамплектаванай на машынным двары. У выніку, каб вярнуць матэрыяльныя страты, арганізацыя звярнулася з іскам у суд, каб спагнаць іх з адказнай асобы. Аднак, чым закончыцца разгляд грамадзянскіх спраў, адназначна сказаць немагчыма. Аптымізму дадае хіба што той факт, што на падобны крок адміністрацыя прадпрыемства рашылася ці не ўпершыню ў гісторыі. Прымаюцца і іншыя крокі па абароне дзяржаўнай маёмасці. Для павышэння адказнасці асоб, якія маюць права распараджацца матэрыяльнымі каштоўнасцямі, праводзяцца навучальныя семінары, бо ўзровень іх кваліфікацыі нярэдка не адпавядае патрабаванням. Больш жорсткім за ўлік стаў кантроль з боку бухгалтарскіх работнікаў, камісіі па барацьбе з карупцыяй, што створана ў РУП ЖКГ.

 — Пры выяўленні карупцыйных праяў гэтыя факты не проста даводзяцца да членаў калектыва. Яны абмяркоўваюцца на вытворчых нарадах, у структурных падраздзяленнях, — расказала юрыст прадпрыемства Юлія Галынчык. – Нядаўна на пасяджэнні антыкарупцыйнай камісіі прааналізавалі, як майстры ўчасткаў выконваюць свае службовыя абавязкі. Ды і самі члены камісіі выявілі парушэнні ва ўліку будаўнічых матэрыялаў, што ўтварыліся пры зносе аднаго з будынкаў.

 У сувязі з ростам антыкарупцыйных праяў у РУП ЖКГ пачасціліся праверкі. У гэтыя дні ў арганізацыі працуюць спецыялісты Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці.

Яўген Домкін, намеснік пракурора Сенненскага раёна:

 — Галоўная задача кантралюючых органаў – папярэдзіць карупцыйныя праявы, адладзіць унутраную сістэму, якая таксама павінна працаваць дзеля гэтага. У бліжэйшы час пракурорскія работнікі таксама наведаюцца ў арганізацыю, каб праверыць наколькі дзейнасць камісіі па барацьбе з карупцыяй адпавядае палажэнню аб ёй.

 Праверкі, асабліва ведамасныя, у сферы фінансаў – з’ява звыклая і паўсядзённая. У поле зроку найчасцей трапляюць арганізацыі, што ўтрымліваюцца за кошт бюджэтных сродкаў. Адна з праверак, што прайшла ў канцы мінулага года ў Багушэўскай санаторнай школе-інтэрнаце, выявіла перавышэнне расходаў фонду заработнай платы. Пераплаты атрымалі 70 чалавек на агульную суму 38 тыс. рублёў з улікам налічанай пяні. Прычына – бухгалтарская памылка, за якую вінаватыя панеслі пакаранне. На пасяджэнні раённай камісіі па супрацьдзеянні карупцыі дырэктара ўстановы адукацыі Дзмітрыя Цімашэнку запрасілі, каб ён даў тлумачэнні, калі пераплачаныя грошы будуць вернуты ў бюджэт, бо частка работнікаў ужо мае статус “былыя”, частка не прыступала да вяртання грошай ці робіць гэта вельмі неахвотна.

 — Мы працуем з людзьмі. Аднак даводзіцца ўлічваць індывідуальныя абставіны, — спрабаваў тлумачыць Дзмітрый Цімашэнка.

 Па-чалавечы такая пазіцыя зразумелая. А як наконт пазіцыі кіраўніка? Нарэшце, хіба педагогі, іншыя работнікі ўстановы не разумеюць, што па-чалавечы яны абавязаны вярнуць тыя грошы, што атрымалі незаконна?

 Яўген Домкін, намеснік пракурора Сенненскага раёна:

 — Закон дазваляе вярнуць пераплачаныя грошы. Калі адміністрацыя школы не скарыстаецца такой магчымасцю ў бліжэйшы час, гэтым займецца пракуратура. Нагадаю, у такім выпадку вінаватым давядзецца кампенсаваць яшчэ і судовыя выдаткі.

 Фінансавыя парушэнні, выяўленыя ў санаторнай школе, устрывожылі не толькі камісію па барацьбе з карупцыяй. На думку Зоі Фаміной, якая вяла пасяджэнне камісіі і, як намеснік старшыні райвыканкама, курыруе работу ўстаноў адукацыі, прааналізаваць работу санаторнай школы трэба і па іншых накірунках.

 Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

 

 

 

 

admin

Recent Posts

До скольких лет ребенок может ходить в детский сад, рассказали в Минобразования

Главный специалист отдела дошкольного образования главного управления общего среднего и дошкольного образования Министерства образования Ольга…

7 часов ago

Наши ученые разработали новый метод клеточной терапии. Как он помогает больным сахарным диабетом?

Раннее выявление сахарного диабета позволяет не допустить развития у человека хронических патологий. Помимо классических способов…

8 часов ago

Летне-осенний сезон охоты открыт в Беларуси

Летне-осенний сезон охоты открыт в Беларуси. Об этом БЕЛТА сообщили в Государственной инспекции охраны животного…

9 часов ago

О вреде энергетиков рассказали в Сенненской ЦРБ

Энергетический напиток плотно вошел в нашу жизнь. Яркие баночки с интересными названиями как основополагающий атрибут…

11 часов ago

На страже финансового благополучия

В этом году налоговая служба Республики Беларусь отмечает 35-летний юбилей со дня образования. В преддверии…

12 часов ago

Руководство Сенненского района поздравило работников налоговых органов с профессиональным праздником

Уважаемые сотрудники и ветераны налоговых органов! Примите искренние поздравления с вашим профессиональным праздником – Днем…

14 часов ago