Замест шуму цацак — стук драўлянага калаўрота: этнаграфічны міні-музей знаёміць выхаванцаў дзіцячага сада № 3 г.Сянно з асаблівасцямі беларускага побыту

Замест звыклага шуму цацак тут чуецца мерны стук драўлянага калаўрота. Гэта не дэкарацыі гістарычнага фільма, а звычайны дзень у этнаграфічным міні-музеі, які ужо больш за 7 гадоў знаёміць выхаванцаў дзіцячага сада № 3 г.Сянно з асаблівасцямі беларускага побыту.

З мэтай фарміравання ў дашкольнікаў патрыятычных пачуццяў, знаёмства з народнай культурай, традыцыямі беларускага народа і быў створаны міні-музей, расказвае намеснік загадчыка дзіцячага сада Інга Курс. Дзякуючы намаганням супрацоўнікаў дашкольнай установы, бацькоў выхаванцаў, мясцовых жыхароў, прадстаўнікоў РА РГА «Белая Русь» ён даволі хутка папоўніўся ўнікальнымі экспанатамі.

Чаго тут толькі не знойдзешь: саламяныя, ільняныя, лазовыя, берасцяныя вырабы, гліняны посуд, старадаўнія вышыванкі, лялькі-абярэгі. Сёння маленькія наведвальнікі музея маюць магчымасць не проста дакрануцца да прадметаў сялянскага побыту, а адчуць сапраўдную душу беларускага народа. Падчас тэматычных заняткаў выхавацелі расказваюць дзецям у даступнай форме пра інтэр’ер традыцыйнай беларускай хаты селяніна, адзенне, рамёствы, якімі займаліся нашы продкі доўгімі зімовымі вечарамі, ці як адпачывалі ў святочныя дні.

Усе экспанаты, а іх больш за 50, можна патрымаць у руках. Вялікую цікавасць выклікаюць прылады, якімі карысталіся нашы продкі ў паўсядзённай працы: маслабойка, рубель, ухват, серп, прас. Ганаровае месца займае выстава традыцыйнага летняга беларускага адзення. Шырока прадстаўлена калекцыя сталярных інструментаў. Як адзначыла Інга Курс, у гэтым годзе музей папоўніўся новымі экспанатамі.

Так, з’явіліся газавая лямпа, жорны, старадаўнія фотаздымкі.

Падчас нашага прыезду ў міні-музей пяцігадовая Каця, нахмурыўшыся ад засяроджвання, з цікавасцю спрабавала паўтарыць рух калаўрота, а Стас тым часам з сур’ёзным выглядам стараўся дастаць з печы чыгунок. Выхавацелі ўпэўнены, што такія рэчы сёння цікавяць юных сеннецаў не менш, чым любая сучасная цацка.

Што цікава, міні-музей падзелены на інтэрактыўныя зоны. У самой «Беларускай хатцы» створаны стылізаваны куток печы з абразамі і ручнікамі. Побач — драўляная лаўка, падвесная калыска і ложак з самаробным пакрывалам 50-х гадоў. У «Майстэрні рамесніка» паліцы заняты прадметамі народнага промыслу.

Для дзяцей гэта не проста музей, а жывая прастора для гульні і навучання, дзе на працягу года праводзяцца традыцыйныя беларускія святы. Спецыяльна для гэтых мэт былі пашыты народныя касцюмы як для дзяцей, так і для калектыва дашкольнай установы. Такія тэматычныя святы дапамагаюць паказаць наколькі багатая культура беларускага народа, падсумавала Інга Курс.

Вольга КАРПАВА.

Фота аўтара. 

 

admin

Recent Posts

Порядка 30 автономных пожарных извещателей на днях установили в домовладениях пенсионеров района сотрудники РОЧС

Порядка 30 автономных пожарных извещателей на днях установили в домовладениях пенсионеров района сотрудники РОЧС. Приборы…

9 часов ago

Сколько работников трудится в АПК, рассказали в Белстате

Национальный статистический комитет представил статистический обзор ко Дню работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК,…

10 часов ago

Заседание Совета по взаимодействию органов местного самоуправления проходит сегодня в Дзержинске

⚡️Заседание Совета по взаимодействию органов местного самоуправления проходит сегодня в Дзержинске. Оно посвящено работе сельских…

13 часов ago

Лукашенко на Оршанском льнокомбинате принял участие в запуске новой линии

Во время посещения Оршанского льнокомбината Президент Беларуси Александр Лукашенко ознакомился с перспективами развития предприятия и…

14 часов ago

В МИД Беларуси рассчитывают на прогресс в отношениях с ЕС

Беларусь продолжит поддерживать активные контакты с восточными и западными соседями. Об этом заявил заместитель министра…

15 часов ago

На территории Сенненского района проходит профилактическая акция «Пешеходный переход — территория дисциплины».

На территории Сенненского района пройдет профилактическая акция "Пешеходный переход — территория дисциплины".

17 часов ago