Багушэўскі народны тэатр рыхтуецца пацвярдзіць сваё званне
  Зараз на сцэне Багушэўскага гарпасялковага дома культуры ідуць рэпетыцыі аматарскай трупы.
Зараз на сцэне Багушэўскага гарпасялковага дома культуры ідуць рэпетыцыі аматарскай трупы. 
Як расказала Алена Мартынава, дырэктар установы культуры і ўдзельніца тэатра, у красавіку калектыву належыць абараняць званне «народнага». На суд камісіі будуць прадстаўлены два спектаклі па матывах камедый «конскі партрэт» беларускага драматурга Леапольда Родзевіча і «Прыгавор» рускага аўтара Міхаіла Варфаламеева.
Наш кар.

 
             
            