Свой дом пабудую на малой радзіме

Ёсць людзі, якія не закладваюць фундамент і не выводзяць сцены, але яны маюць прамое дачыненне да будаўніцтва. Бо любая жылая і нежылая пабудова пачынаецца з праекта.

 Пяць гадоў Аляксандр Мурашэвіч працуе ў праектна-вытворчым  архітэктурна-планіровачным бюро пры Сенненскім райвыканкаме. Атрымаўшы адукацыю тэхніка-архітэктара, пачынаў кар’еру інжынерам-канструктарам, потым быў вядучым спецыялістам. А з 2014 года яму даверана ўзначальваць бюро. Нягледзячы на вельмі малады ўзрост – тады яму толькі споўнілася дваццаць тры гады — на адсутнасць трывалага практычнага вопыту як кіраўніка, малады чалавек змог арганізаваць працу і ўтрымацца на пасадавым месцы. Прызнаецца, спачатку было складана, бо прыходзілася сумяшчаць работу, службу ў рэзерве і вучобу. Дарэчы, ён і сёння яшчэ вучыцца: студэнт-завочнік пятага курса будаўнічага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. 

 Накід, лічбы, чарцёж – складнікі штодзённай карпатлівай працы Аляксандра. Вынік – гатовы праект, які перадаецца заказчыку. Хлопец займаецца чарцяжамі, яго калега, вядучы інжынер Сяргей Пажарыцкі, каштарыснай дакументацыяй. Такой невялікай камандай яны дапамагаюць людзям пачынаць будаўніцтва.

            Будучаму ўладальніку дома дастаткова прынесці эскіз, альбо расказаць, якім ён бачыць сваё жыллё, і спецыяліст аформіць план на паперы. На афармленне аднаго праекта, у залежнасці ад складанасці, можа спатрэбіцца ад аднаго тыдня да месяца. «Часам звяртаюцца людзі, якія самі да канца яшчэ не вызначыліся, што хочуць, — расказвае Аляксандр. – З імі даводзіцца сустракацца не адзін раз, перарабляць праект».

            Практычна ўсю сваю працу Аляксандр робіць з дапамогай камп’ютарнай графікі, аднак бываюць сітуацыі, калі для заказчыка прыходзіцца ад рукі рабіць накід яго будучага жылля. Да алоўка рукі самі цягнуцца. Звычка выпрацавалася яшчэ ў школе. Некалькі гадоў вучыўся ў класе з мастацкім ухілам. Там і вызначыўся, што будучую працу звяжа з канструяваннем і чарцяжамі. 

 І сёння, калі выпадае вольны час, бярэцца за аловак. Маляванне — адпачынак ад вытворчасці, прызнаецца малады чалавек. Так, для сябе, робіць пейзажныя замалёўкі. Але больш за ўсё падабаецца працаваць над партрэтамі людзей.

            На пытанне: якім Аляксандр бачыць свой будучы дом, той толькі паціснуў плячыма і шчыра ўсміхнуўся: «Яшчэ не думаў. Але тое, што я пабудую яго на Сенненшчыне – ведаю дакладна».

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Абитуриенту: примерить форму правоохранителя

Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…

18 минут ago

Лукашенко присудил спецпремию «Белорусский спортивный Олимп» 2025 года

Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…

46 минут ago

На Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин

«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…

2 часа ago

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!»

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…

5 часов ago

Указом Президента в Беларуси дополнительно отрегулирована деятельность банков

Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…

22 часа ago

На «прямую телефонную линию», которую провел председатель Сенненского районного исполнительного комитета Александр Клячин, поступило 10 звонков

 На «прямую телефонную линию», которую провел в минувшую субботу  председатель районного исполнительного комитета Александр Клячин,…

22 часа ago