Юному сенненцу Богдану Сиренко нравится рисовать. По словам мальчика, творческая деятельность помогает уйти от реальности

Багдан Сірэнка, вучань 8 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Сянно імя А.К.Касінцава», заняў першае месца па выніках конкурсу тэматычных плакатаў «В единстве наша сила», які быў арганізаваны ў рамках абласнога грамадзянска-патрыятычнага марафону «Единый» да Дня народнага адзінства.

Беларусь у далонях з сардэчкам унутры, такая маленькая на карце Еўропы, аднак міралюбівая, адкрытая для ўсіх – такімі словамі можна апісаць работу хлопчыка. Яна засталася ў запасніках арганізатараў. Сёння ў Багдана, як напамін аб удзеле ў конкурсе, — дыплом Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і памятныя сувеніры ад галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах мола­дзі аблвыканкама, а таксама Сенненскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».

Гэта далёка не першая перамога юнага сенненца. Ён неаднаразова станавіўся пераможцам і прызёрам як раённых, так і абласных конкурсаў малюнкаў, ар­ганізатарамі якіх выступалі розныя інстанцыі. Багдану складана ўспомніць іх назвы ў сілу таго, што іх шмат. Аднак, не дзеля перамогі адпраўляў ім свае работы. Проста хацелася падзяліцца сваёй творчасцю.

За ўдзел у адным з рэспубліканскіх конкурсаў, у якім ён маляваў веласіпедыстаў, у падтрымку юных алімпійцаў, выйграў паездку ў дзіцячы аздараўленчы лагер «Зубраня». Ёсць вопыт удзелу і ў міжнародных конкурсах. І хацелася б адзначыць – рэзультатыўны. Так, у конкурсе казак за аўтарскую работу «Старый скрипач» быў дыпламантам другой ступені.

Малюе Багдан з дзяцінства. Любоў да творчасці прывіла яму маці, Таццяна Мікалаеўна. У свой час яна працавала нас­таўнікам малявання ў другой гарадской школе. З дапамогай гуашы, акварэлі, фламастэраў спрабуе сябе хлопчык у розных тэхніках. Але перавагу аддае алоўку.

Пейзажы — вось што можна ўбачыць на яго карцінах. Асаб­ліва падабаецца адлюстроўваць на паперы яркую і рознакаляровую восень, а таксама заснежаную зіму. Любіць акцэнтаваць увагу на дробных дэталях.

Пасля школы Багдан Сірэнка плануе звязаць сваё жыццё з прафесіяй 3D-дызайнера. У ёй як нідзе спатрэбіцца ўменне  маляваць.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

 

 

admin

Recent Posts

Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей

 Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей, что составляет 2172…

9 часов ago

Несколько ботанических памятников природы преобразовано в Беларуси

В Беларуси преобразовано несколько ботанических памятников природы республиканского значения. Это следует из постановлений Министерства природных…

10 часов ago

На реках Беларуси ожидается рост уровней воды

 На реках Беларуси ожидается рост уровней воды. Об этом рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по…

11 часов ago

Первое рабочее место осваивают трое молодых специалистов РЦДиМ

Сразу трое молодых специалистов пополнили коллектив Сенненского районного центра детей и молодежи. Среди них педагоги…

12 часов ago

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью — Снежанна Метелица яркий тому пример

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…

1 день ago

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…

1 день ago