Багдан Сірэнка, вучань 8 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Сянно імя А.К.Касінцава», заняў першае месца па выніках конкурсу тэматычных плакатаў «В единстве наша сила», які быў арганізаваны ў рамках абласнога грамадзянска-патрыятычнага марафону «Единый» да Дня народнага адзінства.
Беларусь у далонях з сардэчкам унутры, такая маленькая на карце Еўропы, аднак міралюбівая, адкрытая для ўсіх – такімі словамі можна апісаць работу хлопчыка. Яна засталася ў запасніках арганізатараў. Сёння ў Багдана, як напамін аб удзеле ў конкурсе, — дыплом Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і памятныя сувеніры ад галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, а таксама Сенненскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».
Гэта далёка не першая перамога юнага сенненца. Ён неаднаразова станавіўся пераможцам і прызёрам як раённых, так і абласных конкурсаў малюнкаў, арганізатарамі якіх выступалі розныя інстанцыі. Багдану складана ўспомніць іх назвы ў сілу таго, што іх шмат. Аднак, не дзеля перамогі адпраўляў ім свае работы. Проста хацелася падзяліцца сваёй творчасцю.
За ўдзел у адным з рэспубліканскіх конкурсаў, у якім ён маляваў веласіпедыстаў, у падтрымку юных алімпійцаў, выйграў паездку ў дзіцячы аздараўленчы лагер «Зубраня». Ёсць вопыт удзелу і ў міжнародных конкурсах. І хацелася б адзначыць – рэзультатыўны. Так, у конкурсе казак за аўтарскую работу «Старый скрипач» быў дыпламантам другой ступені.
Малюе Багдан з дзяцінства. Любоў да творчасці прывіла яму маці, Таццяна Мікалаеўна. У свой час яна працавала настаўнікам малявання ў другой гарадской школе. З дапамогай гуашы, акварэлі, фламастэраў спрабуе сябе хлопчык у розных тэхніках. Але перавагу аддае алоўку.
Пейзажы — вось што можна ўбачыць на яго карцінах. Асабліва падабаецца адлюстроўваць на паперы яркую і рознакаляровую восень, а таксама заснежаную зіму. Любіць акцэнтаваць увагу на дробных дэталях.
Пасля школы Багдан Сірэнка плануе звязаць сваё жыццё з прафесіяй 3D-дызайнера. У ёй як нідзе спатрэбіцца ўменне маляваць.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.
Президент Беларуси Александр Лукашенко встретился с российским предпринимателем Дмитрием Мазепиным, передает корреспондент БЕЛТА. "Наконец-то ты…
Корреспондент "ГС" заглянула в спортивно-оздоровительный лагерь УСУ «Сенненская СДЮШОР». Лагерь работает по трем направлениям: биатлон, греко-римская…
⚡️Иностранный лжесвященник задержан на Витебщине Сотрудники Поставского РОВД задержали 52-летнего лжесвященника из Литвы. Являясь гражданином…
На озере Рубовское утонул мужчина, сообщили в Сенненском РОЧС. Это первый смертельный случай на воде…
«Главное — мир на земле», — такой наказ адресовала молодежи Валентина Высоцкая, жительница райцентра. Женщина…
Белорусская партия "Белая Русь" дала старт трогательной инициативе, призванной чествовать многодетные семьи и возрождать исконные…