Анамальныя Маргойцы

 Саветам грамадскіх пунктаў аховы парадку, што існуюць пры кожным сельвыканкаме, адводзіцца асобая роля. Яны каардынуюць прафілактычную работу на адміністрацыйных тэрыторыях, прызваны папярэджваць негатыўныя з’явы ў грамадскім жыцці і сферы чалавечых узаемаадносін.

На пасяджэнні савета ГПАП пры Беліцкім сельвыканкаме падвялі вынікі рэйду, накіраванага на захаванне правілаў пажарнай бяспекі ў жылых памяшканнях.

Адным з пытанняў разглядалася прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў, парушэнняў працоўнай дысцыпліны. Сярод дастаўленых участковым інспектарам РАУС Віталіем Царавым былі досыць «каларытныя» асобы. Што асабліва непрыемна ўразі­ла — шмат жанчын, а яшчэ — жыхароў Маргойцаў.

Некаторы час назад у вёсцы адбыўся шэраг пажараў. Як пазней удалося высветліць праваахоўным органам, гаспадарчыя пабудовы самі па сабе не загараліся — іх падпальвала мясцовая жыхарка. На савеце ГПАП маладая жанчына  так і не змагла патлумачыць, што штурхнула яе да злачынства. А вось члены савета ўпэўнены, што віной таму алкаголь. Каб пазбавіцца ад хваробы, жанчыне трэба лячыцца. Людміла Л. згодна з такой высновай і абяцала закадзіравацца. У сувязі з гэтым матэрыяльна гатова падтрымаць яе і адмі­ністрацыя насенняводчага саў­гаса імя Данукалава.

Да злачынства пад­штурхнуў алкаголь і Міхаіла П. У вёсцы Полымя ён падпаліў лазню. І не хавае, падпаліў, каб… патушыць і атрымаць у якасці падзякі алкаголь.

Яшчэ адзін жыхар Маргойцаў Леанід В. вызначыўся тым, што за свае амаль 60 гадоў жыцця фактычна нідзе не працаваў. Жыў за кошт бацькоў, брата, займаўся  дробнымі крадзяжамі. Нядаўна ён скокнуў вышэй галавы — абакраў шмат­дзетную сям’ю. Пакуль гаспадароў не было, зняў з даха хлява шыфер, вывез з падворка дровы, металалом. І ўсё гэта прадаў за капейкі.

Знешні выгляд гэтага чалавека, большасці іншых асоб, запрошаных на пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы парадку, выклікае спачуванне. Даведаўшыся пра сутнасць гэтых лю­дзей, пачынаеш спачуваць іх суседзям. Чым абернецца такое суседства, прадугледзець немагчыма.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

Читайте материал полность в №95 от 9 декабря 2014 года.

 

 

admin

Recent Posts

На Сенненщине проходит акция «Безопасность — это…»

Сотрудники Государственного учреждения «Государственный энергетический и газовый надзор» совместно с ГПО «Белэнерго» и ГПО «Белтопгаз»…

4 часа ago

Сенненец Иван Квашко назначен первым заместителем председателя областного Штаба молодежного движения отделения «Белая Русь»

При Белорусской партии «Белая Русь» создано молодежное партийное движение под названием «Искра». Такое решение было…

5 часов ago

В Беларуси приступили к созданию единой системы оплаты проезда в транспорте

В Беларуси планируется создать единую систему оплаты проезда, которая будет действовать как в Минске, так…

5 часов ago

Лукашенко: Беларусь и Ливия восстанавливают интенсивные отношения

Беларусь и Ливия восстанавливают интенсивные отношения. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил на встрече…

5 часов ago

Тыквенный крем-суп

Из спелой тыквы можно приготовить множество разнообразных блюд, но самым любимым у большинства кулинаров является именно…

5 часов ago

Республиканский субботник пройдет на Сенненщине

Наведем порядок вместе! В целях благоустройства населенных пунктов и иных территорий района 25 октября на…

8 часов ago