Дырэктар Сенненскай школы-інтэрната Леанід Казлоў узнагароджаны юбілейным медалём “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі”.
Так ФПБ ацаніла значыны ўклад Леаніда Леанідавіча ў развіццё і станаўленне падрастаючага пакалення, выказала падзяку за яго шматгадовую і актыўную працу ў сістэме адукацыі.
Ганаровую місію ўшанавання выканаў Анатоль Ананенка, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў. Ва ўрачыстай абстаноўцы, у прысутнасці педкалектыву і выхаванцаў школы, акурат напярэдадні святкавання Дня настаўніка, ён і ўручыў медаль.
Дырэктар школы не хаваў эмоцый: безумоўна, яму было прыемна атрымаць такую ўзнагароду. “Вось ужо 40 гадоў, як я з’яўляюся членам грамадскага аб’яднання, і ў мяне ніколі не ўзнікала жадання выйсці з яго, — гаварыў Леанід Казлоў. – Бо я добра разумею, што прафсаюз – гэта, у першую чаргу, прававая кансультацыйная падтрымка, сацыяльная абароненасць”.
ФПБ падтрымлівае трывалую сувязь з Сенненскай школай-інтэрнатам. І гэта не проста словы. Чаго каштуе толькі абсталяванне і прылады працы для сталярнай і швейнай майстэрняў, якія ў снежні 2019 года Федэрацыя перадала ўстанове адукацыі. Тады асабіста ў школу прыязджаў Міхаіл Орда, старшыня рэспубліканскага аб’яднання, які прапанаваў Леаніду Казлову шырокае супрацоўніцтва.
Нагадаем, што юбілейны медаль быў устаноўлены ў 2019 годзе прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам па ініцыятыве ФПБ. Гэтай узнагародай плануецца заахвочваць прафсаюзны актыў, ветэранаў працы, лепшых работнікаў. На Сенненшчыне медалі атрымалі сем чалавек розных сфер дзейнасці.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.
Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Бабичев в здании Богушевского сельского исполнительного комитета…
Представители китайской компании King Рeng посетили Сенненщину. В рамках визита обсудили с представителями районной власти…
Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны днямі наведалі шэраг музейных комплексаў Мінскай вобласці. Першай кропкай у патрыятычным маршруце…
Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…
У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…
В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…