Сенненским школьникам рассказали о профилактике сердечно-сосудистых заболеваний на тематическом уроке «Выбирай сердцем»

Адзіны тэматычны ўрок пад такой назвай прайшоў для школьнікаў Сянна, Багушэўска і Ходцаў у Сусветны дзень сэрца, які штогод адзначаецца 29 верасня.

     Занятак стаў адным з этапаў аднайменнай рэспубліканскай кампаніі па прафілактыцы сардэчна-сасудзiстых захворванняў, якую рэалізуе Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа сумесна з арганізацыямі аховы здароўя. У гэты дзень урокі здароўя, акрамя трох школ Сенненскага раёна, адбыліся яшчэ ў 9 установах адукацыі Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.

     Вучням 8 «Б» класах СШ №2 г.Сянно яшчэ толькі належыць знаёміцца з анатамічнай будовай чалавека ў старэйшых класах. Але аб тым, што такое сэрца, як яно працуе, і галоўнае, як захаваць жыццёва важны орган здаровым, падлеткі змаглі даведацца ўжо цяпер ад настаўніка біялогіі Галіны Грачыха. Сваімі ведамі з малодшымі вучнямі дзяліліся таксама навучэнцы 10 «А» і 11 «Б» класаў, у якіх біялогія выкладаецца на павышаным узроўні.

Падаць сур’ёзную тэму займальна і зразумела для дзяцей дапамаглі маляўнічыя метадычныя матэрыялы ад БТЧК і інтэрактыўны фармат заняткаў. Праграма ўрока вырашала некалькі задач. Па-першае, з дапамогай яркай інфаграфікі, мультыплікацыйных ролікаў і элементаў гульні расказаць падлеткам пра хваробы сістэмы кровазвароту, іх сімптомы і рызыкі развіцця. Па-другое, паказаць школьнікам, якія фактары ўплываюць на развіццё захворванняў сэрца, што трэба прадпрымаць для іх прафілактыкі і як матываваць сябе і блізкіх прытрымлівацца здаровага ладу жыцця і своечасова звяртацца да лекараў. 

Падчас урока школьнікі вучыліся адрозніваць інфаркт ад інсульту, даведаліся, як вымяраць артэрыяльны ціск і нават выканалі пад кіраўніцтвам старшакласнікаў шэраг кардыяпрактыкаванняў. Напрыканцы заняткаў школьнікі напісалі на спецыяльных паштоўках, што бы яны хацелі змяніць у сваім жыцці, каб заставацца здаровым. А відэазвароты беларускіх медыйных персон: вядучага «Што? Дзе? Калі?» У Беларусі Алеся Мухіна, галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе Ігара Крывушэнка, тэлевядучай Марыны Грыцук і салістаў музычнай групы Naviband, яшчэ больш матывавалі юных сенненцаў на вядзенне здаровага ладу жыцця. Каб замацаваць атрыманыя на ўроке здароўя веды, кожны з вучняў атрымаў падарунак ад Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа — буклеты і магніты, дзе сабрана карысная інфармацыя аб прафілактыцы сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.    

Фота аўтара. 

admin

Recent Posts

На реках Беларуси ожидается рост уровней воды

 На реках Беларуси ожидается рост уровней воды. Об этом рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по…

41 минута ago

Первое рабочее место осваивают трое молодых специалистов РЦДиМ

Сразу трое молодых специалистов пополнили коллектив Сенненского районного центра детей и молодежи. Среди них педагоги…

2 часа ago

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью — Снежанна Метелица яркий тому пример

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…

24 часа ago

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…

1 день ago

Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности

Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности. Специализируется на изготовлении деревянных конструкций, деталей,…

1 день ago

В Сенно водитель мотоцикла не справился с управлением

🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…

2 дня ago