Занятак стаў адным з этапаў аднайменнай рэспубліканскай кампаніі па прафілактыцы сардэчна-сасудзiстых захворванняў, якую рэалізуе Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа сумесна з арганізацыямі аховы здароўя. У гэты дзень урокі здароўя, акрамя трох школ Сенненскага раёна, адбыліся яшчэ ў 9 установах адукацыі Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.
Вучням 8 «Б» класах СШ №2 г.Сянно яшчэ толькі належыць знаёміцца з анатамічнай будовай чалавека ў старэйшых класах. Але аб тым, што такое сэрца, як яно працуе, і галоўнае, як захаваць жыццёва важны орган здаровым, падлеткі змаглі даведацца ўжо цяпер ад настаўніка біялогіі Галіны Грачыха. Сваімі ведамі з малодшымі вучнямі дзяліліся таксама навучэнцы 10 «А» і 11 «Б» класаў, у якіх біялогія выкладаецца на павышаным узроўні.
Падаць сур’ёзную тэму займальна і зразумела для дзяцей дапамаглі маляўнічыя метадычныя матэрыялы ад БТЧК і інтэрактыўны фармат заняткаў. Праграма ўрока вырашала некалькі задач. Па-першае, з дапамогай яркай інфаграфікі, мультыплікацыйных ролікаў і элементаў гульні расказаць падлеткам пра хваробы сістэмы кровазвароту, іх сімптомы і рызыкі развіцця. Па-другое, паказаць школьнікам, якія фактары ўплываюць на развіццё захворванняў сэрца, што трэба прадпрымаць для іх прафілактыкі і як матываваць сябе і блізкіх прытрымлівацца здаровага ладу жыцця і своечасова звяртацца да лекараў.
Падчас урока школьнікі вучыліся адрозніваць інфаркт ад інсульту, даведаліся, як вымяраць артэрыяльны ціск і нават выканалі пад кіраўніцтвам старшакласнікаў шэраг кардыяпрактыкаванняў. Напрыканцы заняткаў школьнікі напісалі на спецыяльных паштоўках, што бы яны хацелі змяніць у сваім жыцці, каб заставацца здаровым. А відэазвароты беларускіх медыйных персон: вядучага «Што? Дзе? Калі?» У Беларусі Алеся Мухіна, галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе Ігара Крывушэнка, тэлевядучай Марыны Грыцук і салістаў музычнай групы Naviband, яшчэ больш матывавалі юных сенненцаў на вядзенне здаровага ладу жыцця. Каб замацаваць атрыманыя на ўроке здароўя веды, кожны з вучняў атрымаў падарунак ад Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа — буклеты і магніты, дзе сабрана карысная інфармацыя аб прафілактыцы сардэчна-сасудзiстых захворванняў.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
Фота аўтара.
Что делать, если наниматель задерживает заработную плату, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты,…
В лесном массиве у родника вблизи д.Заветное Богушевского сельсовета неравнодушные граждане провели субботник. Представители местной…
Голубой берет и форменная тельняшка – не просто вещи для меня, в первую очередь –…
Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин подтвердили планы по поставке "Орешника" в…
Вниманию граждан! Налоговые органы Витебской области не используют мессенджеры для связи с налогоплательщиками! В последнее…
Межрайонный кубок по пляжному волейболу среди работающей союзной молодежи прошел в Сенно. Волейбольные баталии развернулись…