Пётр Васільевіч — чалавек вельмі сціплы. Пра тое, што яго вылучаць на гэта высокае званне, нават ніколі і не думаў.
— Проста працаваў як мог і ўсё, — гаворыць перадавік. — Я не ставіў перад сабой мэту быць першым. Для мяне галоўнае — добрасумленна і якасна рабіць справу, за якую ўзяўся.
— Гэта кваліфікаваны механізатар, — адзначае намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце таварыства Сяргей Пагарэльскі. — Такіх цяпер цяжка знайсці. А яго працалюбству можна толькі пазайздросціць.
Пад’ём на золку і праца на сельгасугоддзях да позняга вечара. Выконвае любые віды сельгасработ: корманарыхтоўка, падкормка, унясенне мінеральных угнаенняў… Бывала, ледзь не суткі даводзілася працаваць. Уначы ехаў на спіртзавод за бардой для жывёлы, раніцай бітум развозіў, а потым да змяркання касіў у поле траву. Па дзве і больш нормы выконваў за светлавы дзень.
Праца механізатара, як вядома, вызначаецца сезоннасцю. Зімой рабочы дзень меншы, ды і работа крыху іншая. Напрыклад, сёлета Пётр Васільевіч быў заняты на млыне, займаўся прыгатаваннем камбікорму для кармлення жывёлы.
Агееў адказна адносіцца да замацаванай тэхнікі, забяспечвае яе бесперабойную работу. Кожную дэталь прагледзіць, прамажа. Прычым робіць гэта надзейна. На нарыхтоўцы кармоў «Ягуар» ніколі не падводзіў свайго гаспадара.
Калі ў райаграсэрвісе набываюць новую тэхніку, пытання, хто апрабуе яе, не ўзнікае. Толькі Пётр Васільевіч. Вось і новую «Расу» даверылі вопытнаму механізатару.
Больш за 30 гадоў прайшло з таго часу, як Пётр Агееў пачаў сваю працоўную дзейнасць на Сенненшчыне. Лёс распарадзіўся так, што ўраджэнец вёскі Займішча Шклоўскага раёна пераехаў жыць у наш край.
За гэты час давялося папрацаваць на рознай тэхніцы: ЗІЛ-130, КАМАЗ, касілкі Е-30, Е-281. Трактары і машыны Пятра прываблівалі з дзяцінства. Любоў да іх хлопцу прывіў бацька, які працаваў брыгадзірам МТС. Як толькі вольная хвіліна — ён на машынным двары, каля бацькі завіхаецца. Першыя асновы ваджэння атрымаў на трактары МТЗ-5 на ўроках працы ў школе. Калі вучыўся ў выпускным класе, сам сабраў мапед. На той час вадзіцель быў першай фігурай на вёсцы. Таму над выбарам будучай прафесіі Пётр доўга не думаў. З адзнакай скончыў Магілёўскую школу ДТСААФ, атрымаў спецыяльнасці вадзіцель, электрамеханік. У арміі, а служыў ён на тэрыторыі Германіі ў ваенна-паветраных войсках, яшчэ раз прайшоў вадзіцельскую падрыхтоўку. Пасведчанне трактарыста-машыніста атрымаў, закончыўшы курсы пры Сенненскай райсельгастэхніцы.
Толькі якасна выкананая работа — гэта стала правілам жыцця Пятра Агеева, якому ён заўсёды верны, бо па іншаму працаваць ён проста не ўмее.
Ларыса МУКАМОЛАВА.
НА ЗДЫМКУ: Пётр Агееў, механізатар ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс».
Фота Алы ЯКАЎЛЕВАЙ.
Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…
Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…
Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности. Специализируется на изготовлении деревянных конструкций, деталей,…
🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…
Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…
⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…