Пётр Агееў — Чалавек года Віцебшчыны

 Пётр Агееў, механізатар ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс», стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі аблвыканкама «Чалавек года Віцебшчыны — 2013» у намінацыі «Аграпрамысловы комплекс». Ён не аднойчы выходзіў пераможцам раённых і абласных спаборніцтваў па нарыхтоўцы травяных кармоў, удзельнічаў у рэспубліканскіх «Дажынках».

Пётр Васільевіч — чалавек вельмі сціплы. Пра тое, што яго вылучаць на гэта высокае званне, нават ніколі і не думаў.

— Проста працаваў як мог і ўсё, — гаворыць перадавік. — Я не ставіў перад сабой мэту быць першым. Для мяне галоўнае — добрасумленна і якасна рабіць справу, за якую ўзяўся.

—  Гэта кваліфікаваны механізатар, — адзначае намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце таварыства Сяргей Пагарэльскі. — Такіх цяпер цяжка знайсці. А яго працалюбству можна толькі пазайздросціць.

Пад’ём на золку і праца на сельгасугоддзях да позняга вечара. Выконвае любые віды сельгасработ: корманарыхтоўка, падкормка, унясенне мінеральных угнаенняў… Бывала, ледзь не суткі даводзілася працаваць. Уначы ехаў на спіртзавод за бардой для жывёлы, раніцай бітум развозіў, а потым да змяркання касіў у поле траву. Па дзве і больш нормы выконваў за светлавы дзень.

Праца механізатара, як вядома, вызначаецца сезоннасцю. Зімой рабочы дзень меншы, ды і работа крыху іншая. Напрыклад, сёлета Пётр Васільевіч быў заняты на млыне, займаўся прыгатаваннем камбікорму для кармлення жывёлы.

Агееў адказна адносіцца да замацаванай тэх­нікі, забяспечвае яе бесперабойную работу. Кожную дэталь прагледзіць, прамажа. Прычым робіць гэта на­дзейна. На нарыхтоўцы кармоў «Ягуар» ніколі не падводзіў свайго гаспадара.

Калі ў райаграсэрвісе набываюць новую тэхні­ку,  пытання, хто апрабуе яе, не ўзнікае. Толькі Пётр Васільевіч. Вось і новую «Расу» даверылі вопытнаму механізатару.

Больш за 30 гадоў прайшло з таго часу, як Пётр Агееў пачаў сваю працоўную дзейнасць на Сенненшчыне. Лёс распарадзіўся так, што ўраджэнец вёскі Займішча Шклоўскага раёна пераехаў жыць у наш край.

За гэты час давялося папрацаваць на рознай тэхніцы: ЗІЛ-130, КАМАЗ, касілкі Е-30, Е-281. Трактары і машыны Пятра прываблівалі з дзяцінства. Любоў да іх хлопцу прывіў бацька, які працаваў брыгадзірам МТС. Як толькі вольная хвіліна — ён на машынным двары, каля бацькі завіхаецца. Першыя асновы ва­джэння атрымаў на трактары МТЗ-5 на ўроках працы ў школе. Калі вучыўся ў выпускным класе, сам сабраў мапед. На той час вадзіцель быў першай фі­гурай на вёсцы. Таму над выбарам будучай прафесіі Пётр доўга не думаў. З ад­з­накай скончыў Магілёўскую школу ДТСААФ, атрымаў спецыяльнасці вадзіцель, электрамеханік. У арміі, а служыў ён на тэрыторыі Германіі ў ваенна-паветраных войсках, яшчэ раз прайшоў вадзіцельскую падрыхтоўку. Пасведчанне трактарыста-машыніста атрымаў, закончыўшы курсы пры Сенненскай райсельгастэхніцы.

Толькі якасна выкананая работа — гэта стала правілам жыцця Пятра Агеева, якому ён заўсёды верны, бо па іншаму працаваць ён проста не ўмее.

Ларыса МУКАМОЛАВА.

НА ЗДЫМКУ: Пётр Агееў, механізатар ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс».

 Фота Алы ЯКАЎЛЕВАЙ.

 

 

admin

Recent Posts

В Витебской области пройдет проверка системы оповещения

Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…

20 минут ago

У православных верующих начинается Петров пост

У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…

2 часа ago

Аграрии Беларуси заготовили почти 30% сенажа

 В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…

2 часа ago

Праздник «Купалье» в Александрии. Каким он будет в этом году?

Выставка-ярмарка "Купальскае дрэва жыцця" войдет в число самых массовых и зрелищных мероприятий на празднике "Купалье"…

2 часа ago

Как используют цифровые технологии в организациях Витебщины

Об использовании цифровых технологий организациями в Витебской области в 2024 году В государственном статистическом наблюдении по…

3 часа ago

ФОТОФАКТ: Выпускные вечера прошли в учреждениях образования Сенненского района

Выпускные вечера проходят в учреждениях образования Сенненского района. С окончанием важного этапа в жизни юношей…

3 часа ago