Падарункі напярэдадні навагодніх святаў атрымалі маладыя матулі, якія летась нарадзілі сваіх першынцаў.
Сустрэча з матулямі і бабулямі нованароджаных адбылася ў будынку аддзела загс райвыканкама ў рамках акцыі “У Новы год з новым пакаленнем” па ініцыятыве раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.
Адкрываючы ўшанаванне намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённых арганізацый “Белай Русі” і “Беларускага сазюза жанчын” Зоя Фаміна адзначыла, што традыцыю віншаваня маладых маці вырашылі пашырыць, і сёлета запрасілі на мерапрыемства таленавітых маладых людзей.
Расціць дзяцей, марыць, ствараць, вучыцца, быць шчаслівымі мы можам таму, што жывём пад мірным небам. Мір у нашай краіне захоўваецца дзякуючы стваральнай, канструктыўнай палітыцы, якую праводзіць наша дзяржава і Прэзідэнт, падкрэсліла прадстаўнік раённай улады.
Матчына праца – праца складаная і адказная, бо ў руках маці будучыня нашага народа. Зоя Фаміна пажадала маладым матулям, каб іх дзеці радавалі не толькі сваіх родных, але і ўсіх людзей. Яна выказала спадзяванне, што ў сем’ях, дзе нарадзіліся першынцы, з’явяцца яшчэ дзеці, таму што дзеці — гэта самае вялікае шчасце. Павіншавала матуль з першым дзіцём і Новым годам і начальнік загса Ірына Мілеўская.
Маладым маці і бабулям, якія прыйшлі на сустрэчу замест дачок, што ў гэты час займаліся сваімі немаўлятамі, уручылі падарункі. Атрымала падарунак і Кацярына Парфір’еўна Казакова, адзіная прабабуля, што прысутнічала на свяце.
Са словамі ўдзячнасці ад віноўніц урачыстасці выступіла Марыя Шыбека, якую сенненцы яшчэ не паспелі забыць, як актыўную ўдзельніцу і пераможцу раённых і абласных творчых конкурсаў.
З перамогай на абласным этапе конкурсу “Залатое пяро “Белай Русі” – 2018” павіншавалі вучаніцу 11 класа Машканскай ДССШ Алёну Валодзькіну, якая заняла трэцяе месца ў намінацыі мастацкай фатаграфіі пра сямейны адпачынак і турызм у Беларусі “Вместе весело шагать”.
У канцы верасня раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын”, раённая газета “Голас Сенненшчыны” і аддзел па адукацыі райвыканкама аб’явілі сярод школьнікаў конкурс на лепшае сачыненне пра маці “Мілая мама мая!”. Дзецям прапанавалі публічна прызнацца ў любві да самага блізкага чалавека, які даў ім не толькі жыццё. У рэдакцыю прыйшло шмат пісем, лепшыя з якіх былі апублікаваны.
На мерапрыемстве былі ўзнагароджаны пераможцы конкурсу: у намінацыі “Проза” адзінаццацікласніца Машканскай школы Карына Шалуха, у намінацыі “Паэзія” вучань 9 класа Яноўскай школы Дзмітрый Мірановіч. Школьнікі прачыталі свае творы для прысутных.
Прыйшлі на сустрэчу і Дзед Мароз са Снягурачкай, якія павіншавалі ўсіх цукеркамі. А артысты Сенненскага РЦКНТ парадавалі добрымі песнямі.
Таццяна Буракова.
На контроле в Комитете государственного контроля Витебской области находится вопрос заготовки травяных кормов для отрасли…
Ежегодный традиционный легкоатлетический пробег памяти Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда, уроженца Сенненщины Петра Машерова,…
Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению транспарентности и прозрачности совместных стратегических учений "Запад-2025". Об этом…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью российскому журналу "Разведчик" ответил на вопрос, в чем секрет…
16 сентября, с 10.00 до 11.00, в Ходцевском сельском исполнительном комитете: аг.Ходцы, ул.Парковая, 17, выездной…