Спецыялісты раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашаюць сенненцаў далучыцца да рэспубліканскай акцыі “Разам за зялёную Беларусь”, што праводзіцца ў рамках адзіных дзён азелянення.
Усе жадаючыя могуць прапанаваць месцы для пасадкі дрэў і кустоўеў. І не важна: гэта будзе кавалачак пустэчы ў райцэнтры ці дзесьці на выяздзе ў горада, пэўная тэрыторыя ў аграгарадку альбо маленькай вёсачкі. Свае прапановы, безумоўна, лепш замацаваць і заяўкай на ўдзел у далейшым правядзенні мерапрыемстваў па пасадцы.
Зрабіць добрую справу на карысць малой радзімы, тым больш, што акцыя прысвечана Году народнага адзінства, лепш талакой, упэўнена Марына Наваковіч, начальнік райінспекцыі. Прапановы пакідайте на працягу тыдня, патэлефанаваўшы па нумарах: 4-12-41, 5-63-18.
Пачынаючы з 18 кастрычніка, мерапрыемствы па азеляненні Сенненшчыны будуць скаардынаваны, пра што можна будзе даведацца ў сацыяльнай сетцы Instagram на афіцыйнай старонцы раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей, что составляет 2172…
В Беларуси преобразовано несколько ботанических памятников природы республиканского значения. Это следует из постановлений Министерства природных…
На реках Беларуси ожидается рост уровней воды. Об этом рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по…
Сразу трое молодых специалистов пополнили коллектив Сенненского районного центра детей и молодежи. Среди них педагоги…
Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…
Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…